Знайсці
01.11.2022 / 22:17РусŁacБел

Яшчэ 6 беларусаў прызнаныя палітвязнямі

Праваабаронцы паведамілі, што да ліку асоб, прызнаных палітвязнямі, далучаюцца яшчэ 6 чалавек. Самая вядомая з іх — Дар'я Лосік, жонка палітвязня Ігара Лосіка.

Імёны іншых палітзняволеных — Юлія Юргілевіч, Валянцін Самасюк, Яўген Карпаў, Максім Стасюк, Аляксандр Айнутдзінаў.

Юлія Юргілевіч і Дар'я Лосік узятыя пад варту паводле абвінавачвання ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (па арт. 361-4 КК);

Валянцін Самасюк асуджаны да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за адпраўку ў Telegram-чат, прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем, некалькіх фатаграфій чыгуначнай тэхнікі (па арт. 361-4 КК);

Яўген Карпаў асуджаны за замах на ўдзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы — ажыццяўленне намеру далучыцца да абаронцаў суверэннай Украіны (паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 361-3 КК да двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі);

Максім Стасюк узяты пад варту паводле абвінавачвання ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і замаху на ўдзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы — ажыццяўленне намеру далучыцца да абаронцаў Украіны (паводле ч. 1 арт. 342 і ч. 1 арт. 361-3 КК);

Аляксандр Айнутдзінаў узяты пад варту паводле абвінавачвання ў неаднаразовым кіраванні транспартным сродкам без адпаведнага права (злачынства, якое не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі) і замаху на ўдзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы — ажыццяўленне намеру далучыцца да абаронцаў Украіны (па ч. 1 арт. 317-2 і ч. 1 арт. 361-3 КК).

Агульная колькасць палітвязняў на сённяшні дзень — 1357 чалавек. 

Праўда, варта ўлічваць, што ў гэтую статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні па палітычных прычынах, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930