Знайсці
01.11.2022 / 21:582РусŁacБел

Маладзечанскія камунальнікі вынайшлі ноу-хау ў рамонце дарог ФОТАФАКТ

Жыхар Маладзечна даслаў у рэдакцыю раённай газеты фатаграфію неўпарадкаванай пешаходнай сцежкі на вуліцы Янкі Купалы. Сцежку пасля таго паправілі, але вынік усіх здзівіў.

Фота: mgazeta.by 

Чытач скардзіўся, што сцежка не асфальтаваная, на ёй няроўнасці, тырчыць з-пад зямлі арматура, і гэта ўсё вельмі кантрасна глядзіцца ў параўнанні з добраўпарадкаванымі побач размешчанымі дарогай, аўтобусным прыпынкам, новымі светлафорамі. 

Роўна праз месяц пасля публікацыі супрацоўнікі раёнкі паехалі паглядзець, ці выправілі адказныя за гэта службы сітуацыю.

Аказваецца, выправілі: падсыпалі на тую ж неасфальтаваную дарожку пяску, а арматуру, што тырчыць па-ранейшаму, абклалі камянямі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
вох ужо мне гэтыя гарацкія.../адказаць/
02.11.2022
а гэты чытач не ведае, што хадзіць па пяску для здароўя карысна?
0
Сьмяюся, вядома ж!/адказаць/
02.11.2022
Хадзіць па пяску і чапляцца за арматуры, а цяпер і спатыкацца аб камяні! А што , вы хочаце як у Эўропе? Дык там яшчэ горш, там пешаходных дарожак зусім няма(на маю думку)! Быў я ў тых еўропах, цесна там! Людзі адзін аб аднаго труцца! Няма свабоды!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера