Знайсці
01.11.2022 / 19:2410РусŁacБел

Прэм'ер Чэхіі: Трэба звярнуць увагу на ролю Беларусі ў вайне

Прэм'ер-міністр Чэхіі Пётр Фіяла, вярнуўшыся ў Прагу пасля візіту ў Кіеў, падняў пытанне аб новых санкцыях супраць Беларусі ў сувязі з роляй рэжыму Лукашэнкі ў расійскай вайне супраць Украіны.

Пётр Фіяла. Фота: AFP

Паводле Фіялы, ЕС разглядае магчымасць далейшых санкцый супраць Беларусі за яе ролю ў агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны.

«Мы не можам дапусціць, каб Беларусь далучалася да расійскай палітыкі або каб Расія абыходзіла наступствы ўведзеных санкцый праз Беларусь», — заявіў прэм'ер-міністр Чэхіі ў аўторак.

Санкцыі супраць Беларусі ўжо ёсць, сказаў Фіяла, але ЕС цяпер таксама адмыслова займаецца той роляй, якую Беларусь адыгрывае падчас вайны ва Украіне. 

Важна тое, што менавіта Чэхія — тая краіна, якая да канца старшынствуе ў Радзе ЕС, таму верагодна, што будзе гэтую тэму да канца свайго мандата адмыслова прасоўваць. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Як-40/адказаць/
02.11.2022
Ізноў забароняць выдаваць візы беларуспм і пагоняць беларускіх студэнтаў з Чэхіі?
0
Патриарх РНПЦ/адказаць/
02.11.2022
Санкции нужны и в разы мощнее.
НО!
Но не широким замахом на всю страну.
А на всех лукашистов, на всех чиновников, судей, учителей. Чтобы ну ни как им не моглось, вообще.
02.11.2022
Легче всего гнобить слабых. Мало Лукашенка со своей сворой над людьми издевается, так они хотят тоже присоединиться.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера