Знайсці
25.10.2022 / 14:192РусŁacБел

Станіслаў Багданкевіч зламаў нагу

85-гадовы экс-кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч зламаў нагу некалькі месяцаў назад і ўсё ніяк не зажывае. «Салідарнасць» патэлефанавала яму, каб пацікавіцца яго здароўем.

— Так, нага сапраўды зламаная, ужо прайшло некалькі месяцаў, але яна ў мяне дрэнна гоіцца, — дзеліцца Станіслаў Антонавіч. — Таму цяпер займаюся толькі нагой, а не глабальнымі сусветнымі праблемамі. Адчуваю сябе выдатна, але будзе лепш.

Па словах Станіслава Антонавіча, ён зламаў нагу ў сябе на лецішчы.

— У мяне глыбокі падвал і вельмі шмат яблыкаў. Я падумаў, што трэба б пакласці частку яблыкаў у падвал. Паставіў драбіну больш гарызантальна, залез, а яна зламалася. У выніку яе верхняя частка ўдарыла мяне па назе. Я быў у шоку, мог нават не вылезці. Гэта было а восьмай раніцы, а мая жонка спіць да дзесяці. Увогуле, гадзіну прабыў у склепе, потым сяк-так вылез. У мяне яшчэ былі сілы, але пазней яны мяне пакінулі.

У гэты момант жонка Станіслава Антонавіча на секунду яго перапыніла: «Паклёп! Я не сплю да дзесяці», і дадала, што пасля таго, што здарылася яе муж апынуўся ў РНПЦ.

— Так, цэнтр траўматалогіі, — пацвярджае словы жонкі суразмоўца. — Там за мяне і ўзяліся. У мяне быў пералом у трох месцах, спачатку наклалі вялікі гіпс, цяпер нейкі іншы. На мыліцах я хадзіць не ўмею, таму перасоўваюся на хадунках.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
15
Абуральна
0
1
Памятаю/адказаць/
25.10.2022
Хутчэйшага аднаўленьня.
0
Вадя /адказаць/
25.10.2022
Версия так себе.Утро ,подвал ,яблоки...Извиняюсь,конечно ,но я полагаю,что он золото в сундуках перебирал пока жена дремала...Желаю здоровья пану Богданкевичу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930