Знайсці
29.10.2022 / 08:1913РусŁacБел

Рэцэпт на выхадныя. Суп-пюрэ з батату — лёгкая ў гатаванні экзотыка

Гарачы суп-пюрэ з батату сагрэе вас халоднай восенню, але ў гэтага рэцэпта ёсць і іншыя плюсы. Ён адносна танны (кілаграм батату зараз каштуе менш за 6 рублёў), хуткі і лёгкі ў гатаванні, яго можна нават замарожваць, каб разагрэць пасля. Дасканаласць!

Фота: BBC Food

Каб згатаваць суп-пюрэ з батату, вам спатрэбіцца:

  • 1 сталовая лыжка алею
  • 1 цыбуліна (парэжце нядробна)
  • 2 вялікія морквы (аскрабіце іх і парэжце вялікімі кавалкамі)
  • 4 сантыметры кораня імбіру (дробна парэжце)
  • 1 зубчык часнаку (здрабніце)
  • палова чайнай лыжкі шматкоў перцу чылі (можна замяніць на молаты чырвоны перац)
  • 700 грамаў батату (абабярыце і нарэжце кубікамі)
  • 1,2 літры расліннага булёну
  • соль і молаты чорны перац
  1. Разагрэйце алей у вялікім рондалі з накрыўкай на сярэднім агні. Дадайце цыбулю і моркву і гатуйце гародніну, пакуль яна не размякчэе. Дадайце імбір, часнок і шматкі чылі, перамяшайце і смажце сумесь яшчэ 2-3 хвіліны або пакуль не адчуеце водар.
  2. Дадайце батат і булён, перамяшайце ўсё. Павялічце агонь і давядзіце сумесь да кіпення. Паменшыце агонь да малога ўзроўню і варыце суп накрытым 15 хвілін або пакуль батат не памякчэе.
  3. Здыміце рондаль з агню і ўзбівайце суп ручным блендарам, пакуль ён не стане аднастайным і пакуль не знікнуць камячкі. Калі не маеце блендара, можаце пераліць суп у кухонны камбайн і ўзбіць яго там. Потым прыпраўце суп на смак і падавайце. Замарожаны суп можна захоўваць да трох месяцаў — перад спажываннем цалкам размарозьце яго і разагрэйце.

Пяць памылак, якія не даюць вам зварыць смачны суп

Рэцэпт на выхадныя: гарбузовы чызкейк

Рэцэпт на выхадныя: тры стравы з авакада

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4
0
прыбярыце для пачатку свой залішні "ь" у неналежных месцах/адказаць/
29.10.2022
"Спакойна сябе паводзце,"

Пшепрашем бардзо
, вы зараз гаворыце, як сілавік або як з дуркі санітар

то бок, як чалавек надзелены амаль неабмежаванай удадай і над якім самім кантролю няма - як яно зараз у нашых рэаліях
0
Пшепрашем бардзо/адказаць/
30.10.2022
прыбярыце...свой залішні ***... усё залежыць ад інтанацыі, гучнасЬці, хуткасЬці, мімікі. Таму тая прапанова, у маім выкананЬні, гучыць пяшчотна, як калыханка... Вы гэта не ўлавілі ? Ну, хто да чаго прызвычаіўся - той тое й ловіць...
0
Патрициан/адказаць/
01.11.2022
Замовіў свайму повару во гэты во суп, які тут параілі. Дакладна адпаведна рэцэптуры. Дужа пазытыўная, чароўная, рэч ! Ну, на мой густ трэба крышачку болей часныку дадаць. Ці не ўпершыню НН на столькі мяне парадавала,.. ну, і повар, канечне ж ня схібіў... Дзякуй на абодва бакі !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930