Знайсці
23.10.2022 / 10:04РусŁacБел

У Радашковічах уратавалі лебедзя, які ўрэзаўся ў лінію электраперадач

Малады лебедзь сутыкнулася з лініяй электраперадач і прызямліўся на прыватным падворку. Адбылося гэта ў пасёлку Радашковічы на вуліцы, якая знаходзіцца паблізу канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Відаць, лебедзь хацеў сесці на ваду, але ў тумане не заўважыў перашкоды. Пасля ўдару ў птушкі быў шок, самастойна ўзляцець яна не магла. Часовы прытулак няпрошанаму госцю далі мясцовыя жыхары, піша «Маладзечанская газета».

«Лебедзь — вялікая птушка, і для ўзлёту ёй трэба метраў з 30 адкрытай прасторы, — пракаментаваў сітуацыю начальнік Маладзечанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзіслаў Чарноў. — У населеным пункце такой «узлётнай паласы» няма. Да таго ж пасля ўдару лебедзь быў дэзарыентаваны, магчыма, атрымаў траўму. Ён сапраўды меў патрэбу ў дапамозе».

Пасля здарэння птушку перавезлі ў спецыяльны прытулак для дзікіх жывёл. Там лебедзя будуць карміць і назіраць за ім. А калі пашкоджанняў не выявіцца, то крылатага пацыента выпусцяць назад у прыроду. Пераезд птушка перанесла спакойна. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера, каб узяць удзел у апытанні
Загружаецца...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930