Знайсці
12.10.2022 / 15:4012РусŁacБел

Думаеце, што ўмееце чысціць яйкі правільна? Вось некалькі лайфхакаў, як спрасціць гэты працэс

Ëсць лайфхакі, як рабіць гэта хутка і проста. Адзін з іх — выкарыстаць клейкую стужку.

Фота: pixabay.com

Гэта можа гучаць як жарт, але такі лайфхак насамрэч працуе. Усё, што вам трэба — гэта варанае яйка і ўпаковачная стужка, піша onet.pl.

Ачысціць яйка такім чынам прасцей, чым здаецца. Проста прыклейце стужку на шкарлупіну, трохі прыцісніце яе і здыміце. Увесь працэс можна пабачыць на відэа ніжэй.

Ёсць і іншыя спосабы зрабіць чыстку яек больш лёгкай. Напрыклад, можна проста выкарыстоўваць менш свежыя яйкі, бо іх чысціць лягчэй. Гэта не значыць, што мы прапануем вам есці пратэрмінаваныя прадукты, проста дайце яйкам паляжаць пару дзён перад тым, як нешта з іх гатаваць.

У вельмі свежых яек абалонка шчыльна прылягае да яечнага бялку, таму калі мы адрываем шкарлупіну, мы таксама адрываем і часткі бялку. Чым старэйшае яйка, тым слабейшая яго абалонка і тым лягчэй пачысціць яйка. Рэч у тым, што і сама абалонка яйка складаецца з бялку, і найбольш мацнейшая яна ў кіслым асяроддзі, калі паказчык рН яйка нізкі. Калі яйка старэе, вуглякіслы газ з яго выпараецца, паказчык рН набліжаецца да шчолачнага, і абалонка яйка робіцца менш моцнай.

Загадка: колькі яек знясе гэтая курыца?

Вось чаму карысна есці яйкі ўкрутую

Рэцэпт на выхадныя. Незвычайныя яйкі па-шатландску — добры выбар і для вячэры, і для пікніка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
8
Ха-ха
10
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
5
1
ок-ок? че? а не пойти ли вам на../адказаць/
13.10.2022
ко-ко, дык хутка вунь абрубяць кабель. 97% (прОцэнтаў) даставернасці ад паважанага выдання пад назвай нн...
і ўсё - і прывет)
дарагі вы наш дызайнер)
13.10.2022
ко-ко, жонку (ці мужа) бландынку сабе нарэшце знайдзі і не трындзі.
закалябаў.
сваім сперматолькасір'ёзам
0
Гурман дегустатор/адказаць/
13.10.2022
Уладзімір, у спалучэньні са стужкаю вельмі нават смачны. Ешце і не бухціце.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930