Рэцэпт на выхадныя. Запечаныя яйкі з вяндлінай — хуткі і прыгожы сняданак
Часу займае мала — а смачна.
Фота: BBC Food
Для адной порцыі запечаных яек з вяндлінай вам спатрэбіцца:
- 30 грамаў вяндліны (лепей, каб гэта быў адзін кавалак)
- 4 лісткі базіліку (ці дробка сушанага базіліку)
- 1 сталовая лыжка смятаны, лепш не вельмі тлустай
- 1 яйка
- 1 сталовая лыжка цёртага цвёрдага сыру (можна ўзяць чэдар)
- соль і молаты чорны перац
- для падачы: лісце салаты, аліўкавы алей, можна выціснуць трохі соку з лімона
- Разагрэйце духоўку да 170 градусаў.
- Размясціце вяндліну ў формачцы такім чынам, каб вяндліна сфармавала сабой чашу, і пакладзіце ўнутр базілік. Зверху пакладзіце смятану і разбіце яйка. Пасыпце яго сырам і прыпраўце соллю і перцам.
- Пастаўце форму ў духоўку і гатуйце яйка 15 хвілін або пакуль яно не запячэцца (жаўток павінен застацца крыху вільготным).
- Пакладзіце на талерку лісце салаты, апырскайце яго алеем, выцісніце зверху крыху лімоннага соку і падавайце салату разам з запечаным яйкам. Можна выкарыстаць і больш просты варыянт сервіроўкі — падаць яйка з хлебам як на фота.
Рэцэпт на выхадныя: шакаладна-бананавыя французскія тосты
Рэцэпт на выхадныя. Боксці (boxty) — дранікі, але па-ірландску
Рэцэпт на выхадныя. Англійскія аладкі піклеты — новы варыянт смачнага сняданка






Пірог са спаржай і сырам — свежы, сытны і вясновы
 6
Каментары
00
Жах/адказаць16.10.2022
⤷ Дзед, вось таму пэўна дзед і прыносіў пляшачку пад тую страву, каб халестэрын не ўсхадзіўся. Ён 90 гадоў пражыў, і да апошняга актыўна. Верхам на кані мог праехацца, а пра ровар я й не кажу. Выпісваў газэты (польскамоўную, ліетувіскую і Зьвязду), цікавіўся, як там жывуць, хадзіў у клюб глядзець кíны. Які там халестэрын ? І ўвесь час ежа самая простая: у аснове бульба, сала, яйкі, хлеб, гародніна ў розных варыяцыях... Ну, і пляшачка самаробнай, вядома. Ён і нам, унукам, наліваў, як ужо хлопцамі былі. Кульнеш так чарачку-другую, і некуды зазьбіраешся з-за стала, а ён спыніць, скажа пасядзі паўгадзінкі, не ляці. Ён ведаў, што казаў, бо ногі "вярталіся" рыкладна праз такі час. :))
00
Дзед/адказаць17.10.2022
⤷ Жах, людзі народжаныя яшчэ "тады" гэта былі іншыя людзі, і сала і гарэлка было іншае, і бульба з яйкамі іншая, гародніна, садавіна, паветра вада, імунітэт, стрэс... Усё было іншае... Тады людзі з рэчкі ваду пілі... Зарас напіся...
Тады ўсе пасты вытрымлівалі, а вясною на траве жылі, арганізм рэгулярна моцна ачышчаўся, а скваркі пад пляшачку елі не часта, працавалі, рухаліся з усходу да заходу, ў лазьню перыядычна... :)) калі пляшачка ратуе ад халестэрына і карысная, то Расея мусіць быць самая здаровая ў сьвеце.. :)
00
Жах/адказаць17.10.2022
⤷ Дзед, ну, дык трэба ж ведаць меру. У меру ўсё карысна. Чарнагорцы раніцу пачынаюць з 50 гр. ракіі, нешта ня чуў, каб у іх былі праблемы. А віно замест вады п'юць, аўтэнтычнае, Крстач, альбо Вранац (мне Крстач больш прыйшоўся быў). Ці ня ў кожнай вёсцы (а я там усю краіну аб'ехаў, аўто на пракат толькі 20 ею суткі)) свае віны ціснуць, а ракію дык паўсюль гоняць. І ўсе счасьлівыя, усьмешлівыя, ветлівыя...ніхто ня скардзіцца на халестэрын і пад плотам не валяецца... :)) Ніякіх п'яных боек, хамства, ці срачу... Песьні пяюць - гэта так. Вы ж ня будзеце цьвердзіць, што яны іншапланецяне ?..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Куды знікла ўдава Макея Вера Палякова?
 13
У Дзяржынску сілавікі хадзілі да людзей па спісе
 1
«У ГУБАЗіКу я ўбачыў шмат плакатаў з Z, V, «Радзіма-маці кліча». Роварны актывіст Максім Пучынскі расказаў пра сваю турэмную эпапею
 3
Як памыць вокны без разводаў
 3
Расліны ў стане стрэсу выдаюць ультрагукавыя пстрычкі
 5
У Давыд-Гарадку вуліца сышла пад ваду ФОТА
 1
Выйшаў на волю Ілья Міронаў
 2
Полацкі піўзавод прадаецца з аўкцыёну
 1
Чаму з’яўляецца шум увушшу і як ад яго пазбавіцца
 4
Стануць даражэйшымі візы ЗША
 3
«Твой твар, калі патэліў Павук». Найлепшыя твіты тыдня
 8
Для Антона Смольскага прынцыпова выступаць пад чырвона-зялёным сцягам, але прынцыпы не цвёрдыя
 7
Кітай прапанаваў не размяшчаць ядзерную зброю за мяжой
 4
Хапун у Дзяржынску: лік ператрусаў ідзе на дзясяткі
 8
Як амаладзіць старыя туі
 7
EPAM распавяла, колькі грошай патраціла на рэлакацыю
 5
Калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера, каб узяць удзел у апытанні
Загружаецца...
Куды знікла ўдава Макея Вера Палякова?
 13
У Беларусі забаранілі прадаваць шапку для лазні з прапагандай расійскага мілітарызму. Але збянтэжыла не гэта
«Твой твар, калі патэліў Павук». Найлепшыя твіты тыдня
 8
У Вільні спалілі аўтамабіль прарасійскага актывіста, які ў свой час чапляўся да беларусаў
 14
Больш за 15 мільярдаў даляраў. Расійскі нафтагазавы грант Лукашэнку ў год нападу на Украіну быў рэкордным у гісторыі
 22
Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася
 17
Галоўны бухгалтар перавёў на свой рахунак 220 тысяч рублёў. І атрымаў шэсць гадоў калоніі
 1
Заняткі ёгай узмацняюць мужчын у ложку — даследаванне
 4
Лукашэнка заклікаў ксяндзоў мець дзяцей
 15
Спявачка Каця Iowa нарадзіла дзіця
 2
Befree vs H&M. Ці адчуюць розніцу беларускія пакупнікі?
 4
У Зэльве знеслі помнік Ларысе Геніюш
 46
Арцём Шрайбман перайшоў на беларускую мову
 25
Прайшлі ператрусы ў рэпетытарскім цэнтры «100 балаў»
 2
Мазырскі НПЗ рыхтуецца цалкам спыніцца
 15
Замест шведскай H&M у Мінск заедзе расійская Befree
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера