Знайсці
15.10.2022 / 09:3815РусŁacБел

Рэцэпт на выхадныя. Запечаныя яйкі з вяндлінай — хуткі і прыгожы сняданак

Часу займае мала — а смачна.

Фота: BBC Food

Для адной порцыі запечаных яек з вяндлінай вам спатрэбіцца:

  • 30 грамаў вяндліны (лепей, каб гэта быў адзін кавалак)
  • 4 лісткі базіліку (ці дробка сушанага базіліку)
  • 1 сталовая лыжка смятаны, лепш не вельмі тлустай
  • 1 яйка
  • 1 сталовая лыжка цёртага цвёрдага сыру (можна ўзяць чэдар)
  • соль і молаты чорны перац
  • для падачы: лісце салаты, аліўкавы алей, можна выціснуць трохі соку з лімона
  1. Разагрэйце духоўку да 170 градусаў.
  2. Размясціце вяндліну ў формачцы такім чынам, каб вяндліна сфармавала сабой чашу, і пакладзіце ўнутр базілік. Зверху пакладзіце смятану і разбіце яйка. Пасыпце яго сырам і прыпраўце соллю і перцам.
  3. Пастаўце форму ў духоўку і гатуйце яйка 15 хвілін або пакуль яно не запячэцца (жаўток павінен застацца крыху вільготным).
  4. Пакладзіце на талерку лісце салаты, апырскайце яго алеем, выцісніце зверху крыху лімоннага соку і падавайце салату разам з запечаным яйкам. Можна выкарыстаць і больш просты варыянт сервіроўкі — падаць яйка з хлебам як на фота.

Рэцэпт на выхадныя: шакаладна-бананавыя французскія тосты

Рэцэпт на выхадныя. Боксці (boxty) — дранікі, але па-ірландску

Рэцэпт на выхадныя. Англійскія аладкі піклеты — новы варыянт смачнага сняданка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
16.10.2022
Дзед, вось таму пэўна дзед і прыносіў пляшачку пад тую страву, каб халестэрын не ўсхадзіўся. Ён 90 гадоў пражыў, і да апошняга актыўна. Верхам на кані мог праехацца, а пра ровар я й не кажу. Выпісваў газэты (польскамоўную, ліетувіскую і Зьвязду), цікавіўся, як там жывуць, хадзіў у клюб глядзець кíны. Які там халестэрын ? І ўвесь час ежа самая простая: у аснове бульба, сала, яйкі, хлеб, гародніна ў розных варыяцыях... Ну, і пляшачка самаробнай, вядома. Ён і нам, унукам, наліваў, як ужо хлопцамі былі. Кульнеш так чарачку-другую, і некуды зазьбіраешся з-за стала, а ён спыніць, скажа пасядзі паўгадзінкі, не ляці. Ён ведаў, што казаў, бо ногі "вярталіся" рыкладна праз такі час. :))
0
Дзед/адказаць/
17.10.2022
Жах, людзі народжаныя яшчэ "тады" гэта былі іншыя людзі, і сала і гарэлка было іншае, і бульба з яйкамі іншая, гародніна, садавіна, паветра вада, імунітэт, стрэс... Усё было іншае... Тады людзі з рэчкі ваду пілі... Зарас напіся... Тады ўсе пасты вытрымлівалі, а вясною на траве жылі, арганізм рэгулярна моцна ачышчаўся, а скваркі пад пляшачку елі не часта, працавалі, рухаліся з усходу да заходу, ў лазьню перыядычна... :)) калі пляшачка ратуе ад халестэрына і карысная, то Расея мусіць быць самая здаровая ў сьвеце.. :)
17.10.2022
Дзед, ну, дык трэба ж ведаць меру. У меру ўсё карысна. Чарнагорцы раніцу пачынаюць з 50 гр. ракіі, нешта ня чуў, каб у іх былі праблемы. А віно замест вады п'юць, аўтэнтычнае, Крстач, альбо Вранац (мне Крстач больш прыйшоўся быў). Ці ня ў кожнай вёсцы (а я там усю краіну аб'ехаў, аўто на пракат толькі 20 ею суткі)) свае віны ціснуць, а ракію дык паўсюль гоняць. І ўсе счасьлівыя, усьмешлівыя, ветлівыя...ніхто ня скардзіцца на халестэрын і пад плотам не валяецца... :)) Ніякіх п'яных боек, хамства, ці срачу... Песьні пяюць - гэта так. Вы ж ня будзеце цьвердзіць, што яны іншапланецяне ?..
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера