Знайсці
07.10.2022 / 22:072РусŁacБел

У Ізраілі знайшлі скарб VII стагоддзя з чыстага золата

Падчас раскопак у старажытным горадзе Баніяс археолагі знайшлі ў сцяне 44 візантыйскія манеты з чыстага золата, якія датавалі VII стагоддзем. Хутчэй за ўсё, скарб схавалі ў 635 годзе, калі ў рэгіён прыйшлі мусульмане-заваёўнікі, піша Бі-бі-сі.

Агульная вага манет — 170 грамаў. Некаторыя з іх адчаканілі пры візантыйскім імператары Флавіі Фоку, які кіраваў у першае дзесяцігоддзе VII стагоддзя, але большасць — пры ягоным пераемніку Іракліі I.

Эксперты лічаць, што скарб дапаможа лепш зразумець абставіны мусульманскай заваёвы тэрыторыі цяперашняга Ізраіля і пакідання Візантыяй гэтага рэгіёна.

«Лёгка ўявіць, як уладальнік хаваў сваю маёмасць ад вайны, спадзеючыся вярнуцца і забраць сваё багацце. Але мы ўжо ведаем, што яму не пашанцавала», — сказаў кіраўнік раскопак Ёаў Лерэр.

Акрамя залатога скарбу, археолагі знайшлі ў гэтым квартале старажытнага горада бронзавыя манеты, руіны будынкаў, фрагменты каналаў і вадаправода.

Горад Баніяс вядомы хрысціянам тым, што менавіта тут Ісус Хрыстос сказаў апосталу Пятру: «І на скале гэтай узвяду Царкву сваю».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Плутос, сын Дземетры й Іасіёна/адказаць/
08.10.2022
Хто можа быць упэўнены, што ўладальнік тых грошыкаў хаваў іх ад вайны? Ён мог хаваць іх праз самыя розныя нагоды. Можа гэта ўсяго толькі "нычка" ад лютай жонкі ?
0
жэстачайшэ мяккая дыктатарка/адказаць/
09.10.2022
Плутос, сын Дземетры й Іасіёна, Жвір, адразу ясна было, што вы ну...
скажам так, не зусім беларус 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера