Знайсці
07.10.2022 / 19:173РусŁacБел

«Спадзяемся на плённае супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі». Каталікі выказаліся адносна сітуацыі з Чырвоным касцёлам

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сёння выступіла з афіцыйным паведамленнем «у сувязі са з’яўленнем разнастайнай, часам супярэчнай, інфармацыі ў розных сродках масавай камунікацыі» адносна сітуацыі з касцёлам святога Сымона і святой Алены ў Мінску.

Фота: Mihail Gut / Вк

Паводле кіраўніцтва дыяцэзіі:

«1. Пасля ўзгарання ў памяшканні сакрыстыі (прыбудова да касцёла) 26 верасня 2022 года, згодна з рашэннем камісіі па надзвычайных сітуацыях пры адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Мінска (пратакол №5 ад 26 кастрычніка 2022 года) забараняецца эксплуатацыя будынка. У сувязі з гэтым вядзенне парафіяльнай дзейнасці ўскладняецца.

2. Касцёльны камітэт парафіі стараецца весці канструктыўны дыялог з КУП «Мінская спадчына», якая з’яўляецца ўласнікам комплекса будынкаў Чырвонага касцёла (святыня і плебанія) на праве гаспадарчага вядзення, для хутчэйшай ліквідацыі наступстваў узгарання.

3. Шукаюцца альтэрнатыўныя магчымасці для ўзнаўлення дзейнасці парафіяльнай супольнасці ў існуючых умовах».

Архідыяцэзія спадзяецца на «плённае супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі рознага ўзроўню», верыць у тое, што святыня надалей будзе служыць вернікам, і заклікае вернікаў маліцца за гэта. 

Чытайце таксама:

Мінскія ўлады пракаментавалі скандал з Чырвоным касцёлам

Улады забіраюць у вернікаў Чырвоны касцёл. Што будзе далей?

Не толькі Чырвоны касцёл. Улады закрылі школу пры каталіцкім Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Смех/адказаць/
07.10.2022
Падпалiлi ваш касцельчык, кажуць КДБ, каб гандлявацца з ватыканам, а вы спадзяваецеся "на супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі", фактычна акупацыйнай бандай, смех
1
Пілігрым/адказаць/
07.10.2022
Хіба што спадзявацца і засталося. Вядома ж гэта "спецаперацыя" ўлад. Уж занадта многа там "спецпадрозділаў" задзйнічана, а тая мінская спадчына - ўвогуле звычайная шырма каб схаваць сапраўднае.
07.10.2022
Два года истязают людей в стране, а костел молчит. А тут сразу возбудились. Вот бы они так за людей сражались, как за здание. Но для них кирпичные стены важнее живого человека.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера