Знайсці
07.10.2022 / 18:57РусŁacБел

The Washington Post: У асяроддзі Пуціна знайшоўся чалавек, які адкрыта сказаў яму пра памылкі на вайне ва Украіне

Амерыканскае выданне піша, што адзін з людзей, якія ўваходзяць у найбліжэйшае атачэнне Уладзіміра Пуціна, выказаў прэзідэнту Расіі нязгоду з ягонымі дзеяннямі. Амерыканская разведка ведае яго імя.

Газета не называе імя гэтага чалавека, але адзначае, што ён выказаў Пуціну занепакоенасць неэфектыўным кіраваннем ваеннымі дзеяннямі і памылкамі, дапушчанымі расійскім вайсковым кіраўніцтвам.

«З пачаткам акупацыі мы назіраем, як расце трывога з боку шэрагу набліжаных Пуціна. Паводле нашых ацэнак, яны асабліва незадаволеныя нядаўнімі расійскімі стратамі, памылковым курсам і шматлікімі ваеннымі промахамі», — заявіла газеце крыніца ў разведцы.

У Крамлі гэта адмаўляюць. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў у размове з Washington Post прызнаў, што сярод расійскага кіраўніцтва былі рознагалоссі з нагоды вайны, але заявіў, што яны з'яўляюцца «часткай звычайнага працоўнага працэсу». «Гэта не прыкмета якога-небудзь расколу», — сказаў Пяскоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера