Знайсці
07.10.2022 / 18:202РусŁacБел

Генпракуратура даручыла затрымліваць падазраваных у росце цэн, а КДК увёў спецыяльны нумар для прыняцця даносаў

Справа з забаронай цэнам расці разгортваецца. Акрамя прыняцця адпаведных пастаноў цывільнымі органамі, за яе рэалізацыю з імпэтам узяліся і сілавыя. Сачыць за цэнамі ў крамах будуць, у прыватнасці, пракуратура і Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Сачыць за цэнамі ў крамах цяпер будзе і пракуратура. Па ўказанні генпракурора, ва ўсіх рэгіёнах Беларусі пракуроры будуць аналізаваць інфармацыю аб праведзеных кантрольнымі органамі праверках і маніторынгах, фактах павелічэння цэнаў, прынятых мерах рэагавання, зваротах грамадзян ды юрыдычных асоб і выніках іх разгляду, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Ведамства запатрабавала ад Следчага камітэта, МУС і ДФР КДК неадкладна распачынаць крымінальныя справы па кожным факце парушэння заканадаўства, якое пацягнула неабгрунтаваны рост цэн, затрымліваць падазраваных і абіраць меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. 

У той жа час Камітэт дзяржкантролю адкрыў спецыяльны кароткі нумар, па якім можна паведаміць пра павышэнне цэн. Патэлефанаваць па ім могуць як звычайныя грамадзяне, якія заўважылі павышэнне цэн, так і прадстаўнікі гандлёвых арганізацый, калі вытворцы прапануюць ім прадукцыю па цэнах, вышэйшых за тыя, якія склаліся па стане на 5 кастрычніка.

Гэтыя рашэнні — вынік учарашняй нарады з удзелам Лукашэнкі, на якой апошні загадаў дырэктыўна спыніць рост цэн у Беларусі. Пасля таго забарона павышаць любыя цэны без спецыяльнага дазволу была аформленая пастановай урада, сёння таксама адпаведную дырэктыву выдаў Лукашэнка, пра ўзяцце цэн пад кантроль заявілі «сенатары» і іншыя чыноўнікі.

Чытайце таксама:

Зікрацкі: Забарона на павышэнне цэн супярэчыць закону. Яе не трэба выконваць першапачаткова

Урад пераплавіў сённяшнія словы Лукашэнкі ў пастанову аб мараторыі на павышэнне цэнаў

Лукашэнка забараніў падымаць цэны. Эканаміст: Спыніць падаражанне тавараў магчыма, але ёсць нюанс

«Забараняецца ўсялякі рост цэн». На 29-м годзе кіравання Лукашэнка прыдумаў, як спыніць інфляцыю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
10
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1
0
Блин/адказаць/
07.10.2022
Блин, жду не дождусь, когда увижу в магазине лукашенко, макея, тертеля, головченко, хренина с маркерами в руках, переписывающих ценники. Хоть будут заняты, ведь магазинов тысячи. Раздевайтесь, закатывайте рукава и работайте!
0
Пан Усялян/адказаць/
08.10.2022
А чаму МНС не запрасілі на спраўджванне цэнаў у крамах? Як так?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930