Знайсці
07.10.2022 / 13:373РусŁacБел

Беспілотнік ударыў па аэрадроме ў Калужскай вобласці

Сёння на ваенным аэрадроме ў Калужскай вобласці адбыўся выбух. Пра гэта паведаміў губернатар рэгіёна Уладзімір Шапшын. Паводле папярэдняй інфармацыі, упаў беспілотнік.

«Сёння на вайсковым аэрадроме «Шайкоўка» на тэрыторыі Калужскай вобласці адбыўся выбух. Упаў беспілотнік, які, як мяркуецца, прыляцеў з боку мяжы», — заявіў ён.

Паводле чыноўніка, пацярпелых няма, інфраструктура аэрадрома і тэхніка не былі пашкоджаныя. На месцы працуе следча-аператыўная група.

Канал Mash назваў тое, што адбылося, «дыверсіяй». Па версіі тэлеграм-канала, дрон нёс снарад для гранатамёта. Яго цэллю нібыта была ўзлётна-пасадачная паласа.

Авіябаза «Шайкоўка» знаходзіцца ў Калужскай вобласці. Адлегласць ад яе да мяжы з Украінай — больш за 200 кіламетраў.

Мы не можам праверыць праўдзівасць інфармацыі пра наступствы ўдару гэтага беспілотніка.

З аэрадромаў на гэтым кірунку стартуюць расійскія бамбавікі, якія наносяць удары па Украіне ў тым ліку і з паветранай прасторы Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
26
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
2
гобба/адказаць/
07.10.2022
Тук-тук, россияне, откравайте шире двери - война пришла! Мобилизация, это, потом убийцы украинских детей домой вернуцо. Некоторые частями. Весело вам будет. И это всё на фоне экономического упадка и обнищания. Кушайте, мля)
2
гоблен/адказаць/
07.10.2022
Как грицо, откывайте шире двери! Йа - разнощег.ганареи)
0
ЯНКА/адказаць/
08.10.2022
Дык у якой вобласьці знаходзіцца гэна авіябаза?! Чаму б не паўтарыць тое яшчэ хоць бы пяць разоў? Ганьба!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930