Знайсці
06.10.2022 / 18:084РусŁacБел

Славенія легалізавала аднаполыя шлюбы

Парламент Славеніі дазволіў аднаполым парам уступаць у шлюб і ўсынаўляць дзяцей пасля адпаведнага рашэння Канстытуцыйнага суда. Гэтая краіна — першая ва ўсходняй частцы Еўропы, якая пайшла на такі крок, паведамляе Euronews.

Рашэнне суда матывавалі тым, што вызначэнне шлюбу як саюза мужчыны і жанчыны дыскрымінуе геяў і лесбіянак. Папраўку да сямейнага кодэкса падтрымалі 48 дэпутатаў, супраць прагаласавала 29, адзін устрымаўся.

Раней у 2015 годзе ў Славеніі прайшоў рэферэндум, на якім 63% грамадзян выказаліся супраць легалізацыі аднаполых шлюбаў. Народнага галасавання па гэтым пытанні дамаглася грамадская арганізацыя па абароне дзяцей, якая выступіла супраць рашэння ўрада, які тады фактычна дазволіў гей-парам рэгістраваць адносіны.

Славенія магла б стаць першай краінай, якая зрабіла такі крок, з колішняга сацыялістычнага лагера, але ў канцы верасня падобнае рашэнне прыняла Куба, якая дагэтуль не дэмантавала ў сябе камуністычную сістэму.

Чытайце таксама:

На Кубе легалізавалі аднаполыя шлюбы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
3
Xvošč/адказаць/
06.10.2022
І многа старыя каталіцкія краіны Еўропы дапамагаюць Украіне? Брытанія - не каталікі. З новых Польшча каталіцкая, але яна надта блізка да расіі, каб і так разумець што да чаго
0
Гера-Юнона/адказаць/
06.10.2022
В СССР это было в порядке вещей, пацаны даже песни пели: "Мы вам честно сказать хотим, На девчонок мы больше не глядим."
09.10.2022
Словения решила пойти по скользкой глобалистской дорожке моральной деградации.    
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930