Рэцэпт на выхадныя. Тарт фламбэ — смак Эльзаса
Часам тарт фламбэ (tarte flambée) называюць французскім адказам піцы. Насамрэч гэты адкрыты пірог падобны да піцы толькі тым, што ён такі ж тонкі і смачны. Прыдумалі тарт фламбэ ў Эльзасе, рэцэпт тарта дужа просты.
Фота: BBC Food
Каб згатаваць тарт фламбэ, вам спатрэбіцца:
- 250 грамаў прасеянай мукі + дадатковая мука для пасыпання
- палова чайнай лыжкі солі
- 150 мілілітраў халаднаватай вады
- 2 сталовыя лыжкі алею
- 160 грамаў вэнджанага бекону, нарэзанага на шкваркі
- 250 грамаў самай тлустай смятаны ці густых вяршкоў
- 1 вялікая цыбуліна, тонка нарэзаная
- 250 грамаў сыру эменталь, груер ці гаўда (трэба нацерці яго)
- паўтары чайныя лыжкі мускатнага арэху
- соль і молаты чорны перац
- Змяшайце ў місцы муку і соль, дадайце туды ваду і алей і замясіце цеста. Пакладзіце яго на пасыпаную мукой працоўную паверхню і добра вымесіце. Раскачайце цеста ў два прастакутнікі.
- Каб згатаваць начынку, абсмажце скваркі на патэльні, пакуль з іх не выцячэ тлушч і яны не стануць залаціста-карычневымі. Высушыце шкваркі на ручніку ці папяровай сурвэтцы.
- Разагрэйце духоўку да 230 градусаў і высцяліце паперай для выпякання дзве вялікія бляхі. Пакладзіце на іх прамавугольнікі цеста.
- Размяркуйце па цесце смятану ці густыя вяршкі, пакідаючы без іх невялікі беражок цеста з краю. Раскладзіце па смятане ці вяршках цыбулю і шкваркі, добра пасыпце ўсё сырам. Прыпраўце соллю, перцам і мускатным арэхам.
- Выпякайце тарт 10—12 хвілін або пакуль аснова не стане хрумсткай, а сыр не пачне ісці булькамі. Выкладзіце тарт на драўляную дошку і разрэжце яго — можна выкарыстоўваць для гэтага нож для піцы.
Да тарта добра пасуе зялёная салата.
Рэцэпт на выхадныя. Кіш з сыру і цыбулі — простая французская страва
Рэцэпт на выхадныя. Грушавы пірог з міндалём — італьянскі дэсерт
Рэцэпт на выхадныя. Фаршыраваныя баклажаны — класічны італьянскі сялянскі рэцэпт
8
0
0
0
2
3
Лукашэнка на суботніку саджае дрэвы
 6
Усаў патрабуе, каб Ціханоўская пераабралася ў 2025-м
 137
Упершыню «аленевая зомбі-хвароба» магла перадацца людзям. Ёсць двое загінулых, у якіх былі прыпадкі агрэсіі
 3
Мільярд выбарцаў і мільён выбарчых участкаў. У найбуйнейшай у свеце дэмакратыі стартавалі выбары
 1
Расійскі консул, які спрабаваў дэпартаваць групу «Бі-2» з Тайланда, магчыма, сыходзіць са сваёй пасады
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
а можа сёння нават і згатую... бекону няма, затое ёсць чырвоны сыр. прыгожа будзе