Знайсці
06.10.2022 / 17:37РусŁacБел

Адкіды з Беларускай АЭС будуць захоўваць у Беларусі, сховішча пабудуюць у найбліжэйшае дзесяцігоддзе

Сярод варыянтаў месца для сховішча радыеактыўных адкідаў з Беларускай АЭС — зона каля самой электрастанцыі, а таксама тэрыторыі, якія пацярпелі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС, паведаміў начальнік упраўлення па абыходжанні з радыеактыўнымі адкідамі Дзяржатамнагляду Дзмітрый Паўлаў.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў чыноўніка, для кожнага тыпу адкідаў у сховішчы будуць арганізаваныя асобныя модулі. Будаваць сховішча плануецца паэтапна.

«Праз 10 гадоў будзе неабходна размясціць адкіды, якія ўтвараюцца на БелАЭС, на пункце захавання. Таму першую чаргу гэтага аб'екта плануецца стварыць і ўвесці ў эксплуатацыю менавіта праз 10 гадоў. У планах прыпаверхневае захоўванне, а не глыбіннае», — сказаў Паўлаў.

Ён адзначыў, што на тэрыторыі Беларусі будуць захаваныя радыеактыўныя адкіды, якія ўтварыліся тут жа.

«Гэта агульны прынцып МАГАТЭ, гэта прапісана і ў нашых законах, — сказаў першы намеснік начальніка Дзяржатамнагляду Леанід Дзедуль. — Радыеактыўныя адкіды — гэта рэчывы, якія змяшчаюць радыенукліды, якія ўжо не плануецца ў далейшым выкарыстоўваць. А адпрацаванае ядзернае паліва падлягае перапрацоўцы. У адпаведнасці з пагадненнем з Расіяй, перапрацоўка будзе праводзіцца на яе тэрыторыі, а ўжо астатнія прадукты перапрацоўкі мы захаваем у Беларусі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера