Знайсці
06.10.2022 / 17:32 12

Што за расчлянёная курыца падсадзіла Лукашэнку на каня?

На нарадзе Аляксандр Лукашэнка абурыўся тым, што ў крамах маніпулююць з цэнамі. «Расчлянілі дохлую курыцу, упіхнулі ў поліэтыленавы пакет — новы тавар!» — гнеўна адчытваў ён чыноўнікаў на камеру.

Што за прадукт пасадзіў Лукашэнку на каня?

Нядаўна рэзанансным стаў ролік у тыктоку, дзе жанчына хацела набыць тушку кураняці, але так і не знайшла ў краме цэлую — толькі раздзеланыя. «Паўтушкі» — называецца новы прадукт.

«Прадаўшчыца мне адказала: «Калі цэлая курыца, гэта лічыцца сацыяльна значным таварам, і на яго цана ніжэйшая. Нам цяпер усе птушкафабрыкі дасылаюць на раздзелку ў такім выглядзе», — падзялілася жанчына ў тыктоку.

«Увялі сацыяльна значныя тавары, але птушкафабрыкі знайшлі выйсце», — абураецца жанчына.

На птушкафабрыцы «Дружба» расказвалі, што цэлая тушка знятая з вытворчасці, таму што яе выпускаць эканамічна нявыгадна, пісала «Зеркала». У аддзеле збыту, куды званіла адна з пакупніц, адзначалі, што лінію вырашылі цалкам перабудаваць пад паўтушкі. На фабрыцы не бачаць сэнсу вяртацца да вытворчасці цэлай тушкі.

«Мы сельскагаспадарчае прадпрыемства, нам цяжка выжываць. На гэтай розніцы мы нічога не зарабляем, як, можа быць, хтосьці думае і так падае. У нас шмат выдаткаў на кармленне, ветэрынарныя прэпараты, яны вельмі падаражэлі і нам трэба хаця б іх пакрываць», — прыводзіла «Зеркала» словы аддзела збыту фабрыкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
6
антисвета / адказаць
06.10.2022
Гуаньинь, на першым паверсе шматпавярховага чалавейніка? і гэта смак разносіўся пэўна па ўсім доме...
0
нуда (грусть-печаль по-белорусски) / адказаць
07.10.2022
дружба говорите?
шчэ чаго
0
Гуаньінь / адказаць
07.10.2022
антисвета, не, ня там. Асобны, не жылы будынак. Частку займаў цэх, дзе гатавалі тую эксклюзіўную кулінарыю, а другую частку займала ўласна крамка, дзе тая смаката прапаноўвалася гурманам. Там яшчэ невялічкая аўтастаянка, для наведвальнікаў, з адзіным у Беларусі беларускамоўным дарожным знакам "Р" 30 хвілінаў... Яго ўсталявалі ў 90-я, і ён "выжыў" дасюль. Гэта раён аўтэнтычнага Менску, вынішчэньне якога цяпер ў самым апагею. Вам ён няведамы...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31