Знайсці
06.10.2022 / 17:091РусŁacБел

Мужчына ў Чашніцкім раёне памёр, падавіўшыся кавалкам мяса

У Чашніцкім раёне мужчына да смерці падавіўся кавалкам мяса, паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці Таццяна Серабракова. 

Фота ілюстрацыйнае

Вядома, што цела мужчыны выявілі прыкладна праз тыдзень пасля яго гібелі. Прыкмет гвалтоўнай смерці не назіралася.

Па факце здарэння спецыялісты прызначылі судова-медыцынскую экспертызу, падчас якой вызначылі, што прычынай смерці стала механічная асфіксія, якая ўзнікла пасля таго, як у дыхальныя шляхі патрапіў кавалак мяса.

Як гаворыцца ў заключэнні, у крыві мужчыны з Чашніцкага раёна выявілі этылавы спірт у канцэнтрацыі 1,3 праміле. У жывых людзей такая колькасць алкаголю азначае лёгкую ступень ап'янення.

«Пры падобных абставінах у студзені-верасні ў Віцебскай вобласці загінула больш за дзесяць людзей рознага ўзросту. Толькі ў адным выпадку памерлы быў цвярозы — тады мужчына 1944 года нараджэння падавіўся аладкай.

У крыві самага маладога чалавека, 1984 года нараджэння, які не змог пражаваць мяса, быў знойдзены этылавы спірт у канцэнтрацыі 4,3 праміле, што ў жывых людзей звычайна адпавядае цяжкаму алкагольнаму атручэнню», — адзначыла Таццяна Серабракова.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
06.10.2022
Настаяшчы беларуски свет!! Я бы помник паставиу -чарка и шкварка
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера