Знайсці
06.10.2022 / 16:50 2

Лукашэнка забараніў падымаць цэны. Эканаміст: Спыніць падаражанне тавараў магчыма, але ёсць нюанс

Падчас нарады Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся забараніць перапісваць цэннікі. Забарона ўступае ў сілу ад сёння. «І крый божа хтосьці па бухгалтэрыі правядзе заднім чыслом нешта», — прыгразіў ён. «Наша Ніва» пацікавілася ў эканаміста, да чаго могуць прывесці такія абмежаванні і чаму цэны нават на айчынныя тавары працягваюць расці.

Падобныя забароны сапраўды могуць спыніць рост цэн, але ёсць нюанс

Эксперт BEROC Анастасія Лузгіна адзначае, што ў Беларусі ўжо ёсць вопыт стрымлівання цэн адміністрацыйным шляхам. Раней уводзілася дзяржрэгуляванне цэн на тыя ці іншыя тавары, але ў выніку з часам цэны збольшасці адпускалі. Тым не менш, эканамістка не выключае, што падобныя забароны могуць спыніць падаражанне тавараў.

«З улікам таго, што бізнэсу прыгразілі праверкамі, якія несумнеўна будуць, такія забароны сапраўды могуць прывесці да таго, што цэны перастануць расці. Аднак штучнае стрымліванне цэн не вырашае праблем у эканоміцы», — адзначае эксперт.

Эксперт BEROC Анастасія Лузгіна

Лузгіна звяртае ўвагу на тое, што калі цэны растуць, значыць так дыктуе рынак, які сам рэгулюе цэнаўтварэнне.

«Трэба разумець, што большасць прадаўцоў падвышае цану не таму, што проста хочацца больш зарабіць, а па шэрагу аб'ектыўных чыннікаў. Сярод іх можна вылучыць як уплыў санкцый, так і паскарэнне інфляцыі ва ўсім свеце».

За год інфляцыя склала 18%

На пачатку 2022-га беларускія ўлады прагназавалі, што інфляцыя па выніках года складзе 5-6%. Аднак ужо вясной, пасля таго як пачалася вайна, гэтыя прагнозы былі павялічаныя да 19%.

«Мы наблізіліся да гэтай планкі. У параўнанні са жніўнем мінулага года інфляцыя склала каля 18%.

Калі браць перыяд з пачатку года, то інфляцыя да верасня склала 13.8%, аднак ацэньваць гадавыя вынікі больш правільна менавіта за год, а не ад пачатку года», — звяртае ўвагу эканамістка.

Курс стабільны, чаму цэны растуць?

Цэны ў Беларусі працягваюць расці, нават нягледзячы на тое, што курс беларускага рубля застаецца стабільным адносна даляра ЗША і еўра. Такая сітуацыя выклікае неразуменне з боку насельніцтва, якое прызвычаілася супастаўляць падаражанне тавараў і прадуктаў з прасяданнем рубля.

Аднак з эканамічнага пункту гледжання стабільны курс валюты не азначае, што не можа быць інфляцыі. Акрамя таго, эканаміст звяртае ўвагу, што наш рубель дэвальваваўся больш, чым на 20% у адносінах да расійскай валюты.

«А ў нас усё больш тавараў ідзе менавіта з Расіі, таму, кажучы пра рост цэн, трэба перш за ўсё ўлічваць гэты фактар, а не толькі глядзець на курсы даляра і еўра. Акрамя таго выраслі выдаткі на дастаўку тавараў, што таксама ўплывае на канчатковыя цэны. Не варта забываць, што з-за вайны тэмпы інфляцыі паскорыліся не толькі ў нас, але і ў іншых краінах. У шэрагу еўрапейскіх дзяржаў яна перавысіла паказчык у 10%, адпаведна, для нас гэтыя тавары таксама падаражэлі».

Летняе запаволенне інфляцыі эксперт тлумачыць сезоннасцю, а той факт, што цэны растуць не толькі на імпартныя тавары, але і на айчынныя, тым, што ў многіх беларускіх таварах прысутнічае пэўная доля імпарту.

Працяглае стрымліванне цэн адміністрацыйнымі метадамі можа прывесці да таго, што некаторыя тавары проста знікнуць з продажу, калі вытворцам і прадаўцам стане нявыгадна прадаваць іх па «замарожанай» цане.

«Можна чакаць, што вытворцы пачнуць зніжаць якасныя паказчыкі прадуктаў, каб не дапусціць павышэння цэн. Напрыклад, панізяць тлустасць, зменяць склад на больш танныя інгрэдыенты.

Альбо проста стануць фасаваць прадукцыю ў меншых аб'ёмах, мы такое ўжо праходзілі, калі замест літра малака на прылаўках стала з'яўляцца тара па 900-950 мілілітраў. На такія хітрыкі вытворцы будуць вымушаныя ісці, каб не атрымаць штраф», — мяркуе эканаміст.

Адзін з такіх выпадкаў Лукашэнка згадваў на нарадзе: у крамах пачалі прадаваць паўтушкі курыцы замест цэлых, бо цэлыя, як сацыяльна значны тавар, трэба прадаваць па пэўных цэнах.

Чытайце таксама:

«Забараняецца ўсялякі рост цэн». На 29-м годзе кіравання Лукашэнка прыдумаў, як спыніць інфляцыю

«Беларусь дакладна нельга называць аграрнай краінай». Якая рэальная значнасць сельскай гаспадаркі ў нашай эканоміцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
хх) / адказаць
06.10.2022
Некоторые банки с белорусским пивом невозможно открыть. Та серьга, за которую тянуть, тупо отваливается и приходится использовать подручный материал. Причем, этот "новый" способ не гарантирует от порезов рук, а может быть и губ, так как не обеспечивает безопасное удаление лепестка.
3
даведка / адказаць
06.10.2022
"Алми" недавно по акции продавала российское подсолнечное масло с добавлением оливкового Altero 810 мл за 3,49 руб. По обычной цене и у конкурентов оно стоит в два раза дороже. Данная сеть также реализует в своих магазинах подсолнечное масло под собственной торговой маркой, изготовленное по её же заказу, но поставленное в Беларусь через некую прокладку и ИП. И такая ситуация с явно завышенными ценами повсеместно в Беларуси. Продавцы при этом в крупных сетях работают едва ли не за 100 долларов.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31