Знайсці
08.10.2022 / 14:53РусŁacБел

Рэцэпт на выхадныя. Лімонныя кексы — простыя, прыгожыя, смачныя

Гэтыя кексы проста і хутка гатаваць, таму з рэцэптам справіцца нават падлетак ці пачатковец у кулінарыі. Можаце дадаць у глазуру трохі кропель харчовага фарбавальніку — так кексы атрымаюцца яшчэ ярчэйшыя.

Фота: BBC Food

Каб згатаваць лімонныя кексы, вам спатрэбіцца:

  • 325 грамаў размякчанага масла
  • 200 грамаў цукру
  • 3 яйкі
  • 200 грамаў мукі
  • дробна нацёртая цэдра і сок аднаго лімона
  • 2 сталовыя лыжкі малака
  • 250 грамаў цукровай пудры
  1. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Падрыхтуйце форму для 12 кексаў і змажце яе маслам.
  2. Пакладзіце ў вялікую міску 200 грамаў размякчанага масла і 200 грамаў цукру. Узбівайце прадукты электрычным міксерам, пакуль не атрымаецца аднародная, светлая і лёгкая сумесь.
  3. Дадавайце ў сумесь яйкі па адным, пасля кожнага дадавання перамешвайце сумесь да аднароднасці. Калі сумесь будзе згортвацца, дадайце сталовую лыжку мукі. Умяшайце ў сумесь палову ўсёй цэдры.
  4. Металічнай лыжкай паступова ўмешвайце ў сумесь муку, пакуль ў сумесі не застанецца яе слядоў. Акуратна ўмяшайце ў сумесь палову ўсяго соку і дадайце сталовую лыжку малака.
  5. Выкладзіце сумесь у формы. Выпякайце кексы на працягу 25 хвілін ці пакуль кексы не стануць пругкія. Пакіньце кексы астываць у формах на 5 хвілін, потым асцярожна дастаньце іх.
  6. Каб згатаваць глазуру, прасейце палову цукровай пудры ў міску. Дадайце 125 грамаў размякчанага масла і ўзбіце сумесь да стану лёгкай і пышнай масы. Умяшайце ў сумесь рэшту цукровую пудру, потым рэшткі цэдры, соку і малака, узбіце ўсё. Выкладзіце прыкладна сталовую лыжку глазуры на кожны кекс.

Рэцэпт на выхадныя. Пудынг Евы — 200-гадовая брытанская страва

Рэцэпт на выхадныя. Сібас у корачцы з эстрагону — лёгкая і карысная вячэра

Рэцэпт на выхадныя: апельсінавы пірог з лімонным крэмам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930