Знайсці
06.10.2022 / 13:564РусŁacБел

«Вывелі ў кайданках». Затрымалі дасведчанага трансплантолага, які рабіў аперацыі па перасадцы касцявога мозгу

5 кастрычніка ў Бараўлянах на працоўным месцы затрымалі вядомга трансплантолага Аляксея Віктаравіча Аляксейчыка. Пра гэта паведамляюць калегі доктара.

Аляксея Аляксейчыка вывелі ў кайданках з РНПЦ дзіцячай анкалогіі і гематалогіі на вачах калег, маленькіх пацыентаў і іх бацькоў. Афіцыйная прычына затрымання не паведамлялася.

Як кажуць калегі Аляксейчыка, увесну 2022 года спецслужбы атрымалі доступ да ўнутранага чата медпрацаўнікоў РНПЦ. У ім адкрыта вялося абмеркаванне палітычнай сітуацыі ў Беларусі, працы незалежнага прафсаюза «Панацэя» і іншага. Магчыма, затрыманне Аляксейчыка звязанае з гэтым чатам.

РНПЦ дзіцячай анкалогіі і гематалогіі ў Беларусі — перадавая ўстанова. У іншых рэгіёнах краіны няма ні спецыялістаў неабходнага ўзроўню падрыхтоўкі, ні абсталявання. Часам сюды трапляюць дзеці ў крытычным стане з-за таго, што мясцовыя медыкі бываюць няздольныя паставіць дыягназ.

Затрыманы доктар Аляксейчык лічыцца адным з самых дасведчаных і прафесійных трансплантолагаў цэнтра. Ён мае стаж больш за 20 гадоў, праводзіў аперацыі па перасадцы касцявога мозгу.

Паводле словаў працаўнікоў цэнтра, увесну 2022 года нехта здаў доступ да карпаратыўнага чату органам рэпрэсіўнага апарату. Пасля гэтага пачаўся новы віток чыстак у цэнтры па прыкмеце меркаванняў, выказаных у перапісцы.

Летам КДБ затрымаў доктарку Юлію Жаранкову і загадчыка лабараторыі генетычных біятэхналогій Аляксандра Мялешку (апошняму далі 3 гады хатняй хіміі па артыкуле 342 КК).

«Цяпер яны ўзяліся за дзіцячую анкалогію. Звальняць нікога не звальняюць, а ў кайданках выводзяць. І хто цяпер будзе ратаваць дзяцей ад смерці? Але каго з іх гэта непакоіць», — каментуюць калегі затрыманага.

Рэпрэсіі ў дачыненні да супрацоўнікаў РНПЦ дзіцячай анкалогіі і гематалогіі пачаліся пасля гучнай праявы салідарнасці медпрацаўнікоў з пацярпелымі ад гвалту падчас жнівеньскіх пратэстаў 2020 года. 

У лістападзе 2020 была звольненая дырэктарка цэнтра Наталля Канапля. На яе месца паставілі Анжаліку Сонцаву.

Як згадваюць супрацоўнікі РНПЦ, звальненне Наталлі Канаплі было ўмовай таго, што ўлады не закрыюць цэнтр наогул.

31 снежня 2021 года з калектывам РНПЦ сустракаўся Лукашэнка, 1 чэрвеня 2022 года туды прыязджала яго правая рука Наталля Качанава.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
даведка/адказаць/
06.10.2022
Месяц назад в этом центре умерла дочь-выпускница одного из сотрудников милиции с высокими связями.
06.10.2022
Будет еще много " дел врачей" и врачи будут работать как врачи, а не как отмыватели денег и "исполнители желаний". Ну.. чтобы не повторилась история Сталина.
06.10.2022
Какова ценность любого из ментов, которые участвовали в "следствии",в сравнении с этим хиругом? Я думаю, если весь их отдел взять, то будет 3 процента
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера