Знайсці
06.10.2022 / 14:392РусŁacБел

«Замест ОК16 адкрыюць танны супермаркет». Што стала з культавымі тусовачнымі месцамі Мінска

Навін пра тое, што ў Мінску зноў зачынілася нейкае любімае ўсімі месца цяпер амаль няма, таму што зачынілася амаль усё. А што потым адбываецца з гэтымі лакацыямі? The Village Беларусь паразмаўляў з мінчанкай, якая добра знаёмая з лёсам Кастрычніцкай і «Корпуса» пасля рэпрэсій і даведаўся, дзе цяпер тусуюцца мінчане і якая ўвогуле атмасфера ў гэтых месцах.

«Добра, што ў «Корпус» не прыйшлі ябацькі вяршыць свае бээрэсэмныя справы»

— Я назірала, як мяняўся «Корпус». Спачатку той стары «Корпус» доўгі час быў проста зачынены на рамонт — гэта значыць, не закрываўся афіцыйна, але там нічога і не адбывалася. Калі 9 красавіка зачыніліся «Дзве жабы», мне асабіста стала зразумела, што таго «Корпуса» ўжо не будзе.

«Корпус» закрыўся ў чэрвені, я добра памятаю момант, як туды прыехалі незнаёмыя мне людзі, розныя рабочыя і пачалі капітальны рамонт. Памянялі ўсе вокны на шклопакеты, падлогу, перафарбавалі сцены ў белы колер і туалеты (зафарбавалі ўсе надпісы, памянялі ўнітазы, рукамыйнікі і люстэркі, мужчынскі туалет пафарбавалі ў блакітны колер, а жаночы — у ружовы), прыбралі з вуліцы скульптуру з лазы, насарога, постары Караліны Паляковай — увогуле, прыбралі ўсе знакавыя штукі, застаўся толькі «трон Хімеры» і акно са стыкерамі, якое па-ранейшаму ўсіх чакае.

Потым у «Корпус» заехалі новыя хлопцы і адкрылі там установу з морапрадуктамі Heart for art kitchen і галерэю сучаснага мастацтва Heart For Art. На бары працуюць хлопцы з першага складу «Вершаў», за галерэйную прастору таксама адказвае адэкватны чалавек.

Зразумела, што таго «Корпуса» ўжо не будзе, таму што атмасфера ў цэлым памянялася ва ўсёй краіне, горадзе, творчай тусоўцы. Але нельга сказаць, што ў «Корпус» прыйшлі нейкія ябацькі вяршыць свае бээрэсэмныя справы. У галерэі праходзяць добрыя выставы. Я думаю, што гэтае месца, якое раней было магнітам для ўсяго цікавага і новага, і далей будзе развівацца прыкладна ў гэтым ключы.

«У ОК16 адкрыюць расійскі дыскаўнтар»

— На Кастрычніцкай сапсаваліся «Вершы»: першы склад каманды сышоў, сапсавалася ежа, практычна перастала працаваць галерэя — выставы там больш не праводзяць.

У цэлым з добрага на Кастрычніцкай цяпер — гэта маленькія кавярні накшталт Dreva. Яшчэ мне вельмі падабаецца там прастора Dandy Land, у якой нядаўна адкрылася класнае кавярня Red Coffee Store — там утульна і часта праходзяць усякія арт-штукі, можна памаляваць, чамусьці павучыцца, працуюць клёвыя людзі. Люблю Dandy Land у тым ліку і за тое, што яны ўвесь час акультурваюць сваю прастору нядаўна паклалі плітку на заднім двары, робяць новыя малюнкі.

У цэлым, Кастрычніцкая з боку ракі мяне радуе больш — улетку там вельмі ўтульна, няма машын і старонніх людзей.

З двух бакоў Кастрычніцкай цяпер вельмі часта патрулюе міліцыя і збіраюцца ўсталяваць відэаназіранне — гэта ўжо дакладна.

А яшчэ на месцы ОК16 хутка з'явіцца — вы не паверыце — «Светофор» (расійская раздробная сетка жорсткіх дыскаўнтараў, якія традыцыйна адкрываюць у прамзонах за велізарных пляцоўкахThe Village Беларусь). На гэтай пляцоўцы ўжо ідзе рух — хлопцы рыхтуюцца да адкрыцця.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
11
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
9
Абуральна
24
2
Максим Дизайнер/адказаць/
06.10.2022
Правильно. Еще больше прикорытной свинины, радиактивной молочки, по-больше йогуртиков, в которых нет ничего живого, килбаски из крахмала, пять раз вымоченной в рассоле. Зачем колхозникам клубы, бары, рестораны. Работа, панелька, старое корыто с болтами. Набить пузо на ночь глядя, и под Бригаду, похрюкива под боком жирной борщеварки, отправиться в сладкий сон. 
0
Железный Дровосек /адказаць/
06.10.2022
Где не было этого отупевшего разопсевшего колхоза,было по-человечески. А для колхоза все человеческое—вражеское,это логично. Колхозники,а вы хоть на секунду о будущем задумываетесь,не? Примеры Югославии,Румынии и ГДР ничему не учат? Ведь понятно,что все ваше возводимое колхозное «богачество» будет сокрушено в одну минуту,как мерзопакостная античеловеческая и антикультурная гадость. Ок 16 останется в памяти. Вы тоже. Но в качестве ослов.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930