Знайсці
06.10.2022 / 12:432РусŁacБел

Яшчэ адзін добраахвотнік памёр у лагеры для мабілізаваных. Яго маці паведамілі, што ён атруціўся алкаголем

35-гадовы Аляксандр Коўтун з Брацка памёр у новасібірскім лагеры для мабілізаваных. Пра гэта паведаміла яго маці Алена Гудо (Заусаева) у сацсетцы аднакласнікі.

«Аляксандр 28 верасня пайшоў добраахвотнікам па мабілізацыі зусім цвярозы. А ў Навасібірску 2 кастрычніка сканаў як быццам ад сардэчнага прыступу, калі на сэрца ніколі не скардзіўся і на ўліку не быў», — кажа жанчына.

Паводле слоў Гудо, Аляксандр апошні раз тэлефанаваў ёй другога кастрычніка і расказаў, што мабілізаваным не выдаюць форму і не кормяць. Таксама яе сын паведаміў, што вайскоўцы «хістаюцца і п'юць».

«Мне спрабуюць распавядаць нейкія людзі па тэлефоне, што ён памёр ад няякаснага алкаголю, што ён некалькі дзён там піў. Цяпер кажуць пра сардэчную недастатковасць. Але справа ў тым, што мой сын ніколі не злоўжываў алкаголем. Ён паехаў ва Украіну абсалютна свядома, добраахвотна, па сваім жаданні. Ён тэлефанаваў з вучэбнай часці і казаў, што там поўнае бязладдзе, за мабілізаванымі ніхто не сочыць, усё робяць тое, што хочуць», — цытуе жанчыну тэлеграм-канал «Братчане».

Алена Гудо таксама паведаміла, што цяпер высвятляецца дакладная прычына смерці яе сына.

«Забраць цела мы не можам, улады нам не садзейнічаюць, сядзім тры дні ў няведанні. Падумайце добра, перш чым адпраўляць сваіх сыноў», — напісала Гудо.

Жанчына таксама расказала, што Аляксандр Коўтун гадаваў шасцярых дзяцей. Ён жыў з жанчынай, у якой чацвёра дзяцей ад мінулага мужа. Таксама ў іх ёсць агульнае дзіця, а ў Коўтуна ёсць яшчэ адно дзіця ад першага шлюбу.

Раней стала вядома пра смерць на прызыўным пункце пад Цюменню, гібель мабілізаванага краснаярца ў Омску і смерць траіх мабілізаваных у Свярдлоўскай вобласці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
15
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
5
1
даведка/адказаць/
06.10.2022
Я аккурат на днях писал здесь в комментариях, что перепутали денацификацию с денатуратом.
0
Стрэлка/адказаць/
06.10.2022
Шматдзетны татка пайшоў забіваць чужых дзетак. Дзякуй богу, што не дайшоў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930