Знайсці
06.10.2022 / 11:59 6

Лукашэнка зноў запатрабаваў спыніць інфляцыю

Інфляцыя па выніках года складзе 19%. Такі прагноз робіць урад. Па выніках 8 месяцаў яна ўжо склала 13,8%.

Сёння Лукашэнка праводзіць нараду з эканамічным блокам. Адной з тэм стала інфляцыя, якая за 8 месяцаў гэтага года ўжо склала 13,8%.

Лукашэнка паставіў задачу — «вярнуцца ў наступным годзе да адназначных велічынь інфляцыі 7-8%».

«На такія высокія значэнні інфляцыі Савет Міністраў і Нацыянальны банк павінны былі адказаць жорсткімі мерамі па стрымліванні цэн. Рост цэн нівелюе ўсе нашы намаганні па павышэнні зарплат і пенсій», — сказаў Лукашэнка.

Ён заявіў, што можна зразумець рост цэн на імпартныя тавары. «Але чаму мы назіраем пастаяннае павышэнне кошту таго, што вырабляем самі з айчыннай сыравіны? Цэны на сыравіну не выраслі. На паліва таксама не выраслі», — здзіўляецца ён.

Віноўнымі ў росце цэн у краіне ён назваў «бяздумнае ўвядзенне санкцый», праз якія «парушыўся звычайны ўклад сусветнага гандлю», а таксама спекулянтаў і пасярэднікаў.

«Пасярэдніцтва быць не павінна! «Таргашы» ўзнімаюць цэны на ўсіх ланцужках», — у каторы раз за 28 год сказаў Лукашэнка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Андрэй / адказаць
06.10.2022
Калі сістэматычна патрабаваць ад інфляцыі спыніцца, то, магчыма, што калісьці яна спыніцца. Але гэта не дакладна)
0
Андрэй / адказаць
06.10.2022
Справка, гэта перакладанне з хворай галавы на здаровую. Буйныя гандлёвыя сеткі працуюць амаль што ў нуль, толькі на заробак супрацоўнікам, ды і тое, які там заробак? У рознічны гандлі адны з самых нізкіх заробкаў. Умовы эканамічныя такія, што па-іншаму і немагчыма
0
даведка / адказаць
06.10.2022
Лукашенко пускай разберётся со своими прыкортными торгашами, а то, например, в интернет-магазине emall (Евроторг) макароны из твёрдых сортов пшеницы постоянно дорожают синхронно все разом и независимо от того: итальянские они или российские... Хотя некоторые были завезены ещё в середине прошлого года. И с импортным кофе всё то же самое.   
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30