Знайсці
06.10.2022 / 11:371РусŁacБел

Раскол мацнее. Праз вайну ўжо нават адзінаросы крытыкуюць расійскія ўлады

Расіяне ведаюць, што Мінабароны недагаворвае пра падзеі ва Украіне, а пра разбурэнні людзям даводзіцца даведвацца ад губернатараў і ваенкараў. З такой заявай выступіў кіраўнік камітэта Дзярждумы па абароне, генерал-палкоўнік Андрэй Картаполаў з «Адзінай Расіі», піша «Коммерсант». 

Фота: АР

«Трэба перастаць хлусіць. Мы не раз пра гэта казалі. Але неяк не даходзіць да асобных кіраўнікоў. Я чытаў зводкі Саўінфармбюро за 1941 год, калі немцы прарываліся да Масквы. Там адкрыта казалі, што недзе мы адыходзім», — сказаў Картаполаў у эфіры праграмы «Салаўёў Live».

Ён заявіў, што ўсе прыгранічныя вёскі Белгарадскай вобласці практычна разбураныя. «Мы пра гэта даведаемся ад каго заўгодна — ад губернатараў і ваенкараў. Але зводкі Мінабароны не мяняюцца. Народ ведае. У нас народ не дурны. І ён бачыць, што яму не жадаюць казаць нават частку праўды. Гэта можа прывесці да страты крэдыту даверу», — адзначыў кіраўнік думскага камітэта па абароннай палітыцы.

Картаполаў і старшыня камітэта Дзярждумы па бяспецы і супрацьдзеянні карупцыі Васіль Піскароў звярнуліся да генеральнага пракурора з просьбай разабрацца ў забеспячэнні тылу.

«Два старшыні нашых камітэтаў — па бяспецы і па абароне — напісалі ліст генеральнаму пракурору з просьбай разабрацца, куды ж усё гэта ў тыле падзелася, таму што фінансаванне тылу праводзілася ў мінулым у поўным аб'ёме. Увага, пытанне: дзе?» — сказаў член камітэта Дзярждумы па абароне Андрэй Гурулёў у эфіры тэлеканала «Расія-1».

Мінабароны неаднаразова апошнім часам падвяргалася крытыцы шэрагу расійскіх афіцыйных асоб. Напрыклад, кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў раскрытыкаваў камандуючага Цэнтральнай ваеннай акругай генерал-палкоўніка Аляксандра Лапіна за страту Лімана.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
50
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Оленевод/адказаць/
06.10.2022
Лицемеры. Вы там все воруете. Уже бы не выеб.ь. Правдоискатели. У вас там везде вранье. От выборов президента до поборов в детский садик. На вопрос где? Напрашивается ответ в рифму. Отменяйте законы и вводите «понятия». Рашисты.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930