Знайсці
06.10.2022 / 09:043РусŁacБел

У Віцебскай вобласці сёлета на траціну больш памерлых ад алкаголю. Гэта звязана не з якасцю напою, а з яго колькасцю

За бягучы год колькасць смерцяў ад атручэння этанолам павялічылася больш як на 30 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам. Ад алкаголю і яго сурагатаў памерлі каля 200 чалавек, паведамляе выданне «Віцьбічы».

Фота: pixabay.com

Большасць з памерлых ад алкаголю — людзі працаздольнага ўзросту, у асноўным мужчыны. Трэць — пенсіянеры, якіх сёлета з прычыны атручэння памерла ў паўтара разу больш, чым у 2021-м.

Атручэнні этанолам не маюць дачынення да якасці алкаголю і звязаныя выключна з перадазіроўкай.

Антырэкорд у гэтым сэнсе быў устаноўлены 32-гадовым мужчынам, у крыві якога эксперты выявілі этанол у канцэнтрацыі 5,7 праміле. Гэта адпавядае прыкладна 1-1,2 л гарэлкі, выпітай за максімальна кароткі адрэзак часу.

У той жа час жыхары Віцебшчыны сталі радзей гінуць ад сурагатаў алкаголю. У прыватнасці, значна знізілася колькасць атручэнняў метанолам. Атрутнае рэчыва, як правіла, з'яўляецца кампанентам кантрафактнай «шклоамывайкі». Для смяротнага зыходу дастаткова 30 грамаў метанолу ў чыстым выглядзе.

Адзін мужчына ў Віцебскай вобласці, 1969 года нараджэння, памёр, ужыўшы ўнутр сродак ад насякомых-шкоднікаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Алег/адказаць/
06.10.2022
А сколько умерло от марихуанны?В мире 0.0%
Вам не кажется как то странно легальным держать более тяжёлый наркотик и при этом криминализировать хранение и распространение марихуанны?
06.10.2022
Фото к статье чот как-то совсем не отражает... чувачок с бутылочкой пивка стоит.. от бутылочки пивка не скопытишься, да, и от 10 бутылочек разве что обоссышься. А вот, если литр водяры из горла без закуси выпить на ходу (а некоторые трактористы этот трюк проделывают даже за рулём), то да, риск примерно соответствует риску игры в русскую рулетку.
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
06.10.2022
Неяк, глыбоцкія скарбашукальнікі, угаварылі мяне паказаць месца не адзначанага на даўніх мапах маёнтка... Ну, паехалі, паказаў... Там, проста, цяпер калгаснае поле... Што знайшлі? Адзін срэбны талер, розныя гузікі, лыжку срэбную, жменю манетаў. Але гэта быў адзін выпадак з дзесяці піскаў прыбора, астатнія дзевяць з дзесяці -- алюмініевыя коркі ад бутэлек з надпісам "Падсвількі вінзавод"! І ўсе ў адзін голас падумалі -- колькі ж цыстэрнаў вінішча тут выпілі трактарысты пад час "бітвы за ўраджай"!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера