Знайсці
05.10.2022 / 21:083РусŁacБел

У Расіі памёр апошні носьбіт алеуцкай мовы

На Камчатцы 4 кастрычніка памёр апошні ў Расіі носьбіт алеуцкай мовы — Генадзь Якаўлеў. Пра гэта паведаміў губернатар края Уладзімір Соладаў.

«Велізарная страта для нашай краіны, якая яшчэ раз падкрэслівае значнасць намаганняў па захаванні моў карэнных народаў Камчаткі і нематэрыяльнай спадчыны», — напісаў губернатар у сваім тэлеграм-канале.

На алеуцкай мове размаўлялі крэолы паўночнай часткі Ціхага акіяна: Аляскі, Алеуцкіх і Камандорскіх астравоў. У 2010 годзе ў Расіі налічвалася 45 носьбітаў мовы, яшчэ прыкладна 150 — у ЗША. Цяпер у Расіі не засталося ніводнага.

У вёсцы Нікольскае, на востраве Берынга — найбуйнейшым з Камандорскіх астравоў — алеуцкую мову спрабавалі вывучаць у школе, а мясцовыя жыхары выкарыстоўваюць у сваёй рускай некаторыя алеуцкія словы.

Што тычыцца колькасці ўвогуле алеутаў, то ў ЗША іх, паводле розных ацэнак, засталося ад 3 да 15 тысяч, а ў Расіі перапіс 2010 года зафіксаваў 482 чалавекі з такой нацыянальнасцю. 

Вясной 2021 года алеуты з Расіі і ЗША ўпершыню пагаварылі па відэасувязі, каб паспрабаваць захаваць сваю мову, якая знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Ад Камчацкага края на сувязь тады выходзіў менавіта Генадзь Якаўлеў.

Чытайце таксама:

У Бразіліі памёр «Індзеец з ямы». Ніхто не ведаў ні ягонага імя, ні ягонай мовы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
59
Абуральна
4
05.10.2022
( мова лічыцца жывой, пакуль жывы хоць адзін яе носьбіт
0
Дональд/адказаць/
06.10.2022
Калі б не перабудова і незалежнасць, можа ужо б памёр апошні носьбіт беларускай
1
Справка/адказаць/
06.10.2022
Дональд, за советское время белорусским больше пользовались, чем сейчас. Просто тогда никто не додумался приватизировать язык и делать на этом политический капитал. Так что именно перестройка и незалежнасть власти от народа сделали свое чёрное дело.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930