Знайсці
05.10.2022 / 20:18РусŁacБел

З Беларусі ў Польшчу за апошнія суткі спрабаваў нелегальна трапіць 91 іншаземец

Гэта грамадзяне Шры-Ланкі, Эрытрэі і Судана, паведамляе Памежная ахова Польшчы. 

Фота: twitter.com/Straz_Graniczna

Таксама затрыманыя яшчэ шэсць кур’ераў, якія перавозяць нелегальных мігрантаў ад мяжы ўглыб краіны. Гэта пяць украінцаў і беларус, якія падазраюцца ў садзейнічанні незаконнаму перасячэнню мяжы. Усяго яны перавозілі 24 чалавекі.

У ліпені і жніўні Польская памежная служба зафіксавала каля 900 спроб нелегальнага перасячэння беларуска-польскай мяжы. У верасні такіх спроб было амаль 1 300. 

Кастрычнік пачаўся з рэкорднай колькасці за апошнія месяцы, бо ў мінулую суботу памежнікі зафіксавалі 120 спроб за адзін дзень. А з пачатку гэтага месяца іх ужо больш за 320. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера