Знайсці
05.10.2022 / 19:154РусŁacБел

У карэльскім сяле не змаглі нікога мабілізаваць, бо ўсе сышлі ў лясы

У расійскай рэспубліцы Карэлія ў рамках частковай мабілізацыі мясцовых жыхароў паспрабавалі ўручыць позвы ў вёсцы Шалтозера Прыанежскага раёна. Каб нікога не выпусціць, адміністрацыя вёскі нават абтэлефанавала дамы прызыўнікоў і паспрабавала звязацца з імі ў сацсетках, аднак ніхто не прыйшоў — высветлілася, што мужчыны замест гэтага адправіліся ў лясы.

Шалтозера

Адміністрацыя вёскі Шалтозера звязвае гэты казус з сезонам збору журавін. Чыноўнікі ўпэўненыя — якраз у гэты час жыхары сыходзяць па ягады ў закінутыя вёскі і паляўнічыя домікі дзесьці ў лясах. Пры гэтым дзе менавіта цяпер знаходзяцца мужчыны, ніхто сказаць не можа.

Карэльскія актывісты адзначаюць, што гэтак жа сама на лясныя промыслы сышла частка прызыўнікоў з сяла Рыбрэка, там удалося мабілізаваць толькі некалькі чалавек.

І Шалтозера, і Рыбрэка — сёлы, у якіх жывуць у асноўным вепсы, малалікі фіна-вугорскі народ. Вепсаў вельмі мала, іх агульная колькасць не перавышае 6 500 чалавек, а жывуць яны, апрача Карэліі, таксама ў Валагодскай і Ленінградскай абласцях.

Шалтозера, дзе жывуць каля 800 чалавек — адзін з цэнтраў вепскай культуры, у 1995—2004 гадах яно было цэнтрам Вепскай нацыянальнай воласці, пакуль гэтую аўтаномію не ліквідавалі.

Па закону вепсы ўвогуле не падлягаюць абавязковаму прызыву, бо такім малым народам афіцыйна дазволена замяняць вайсковую службу альтэрнатыўнай. Але ў цяперашняй Расіі на законы глядзяць мала.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
71
Панылы сорам
1
Ха-ха
23
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
3
0
Гость/адказаць/
06.10.2022
Ничего, последний ‘’носитель’’ алеутского языка в России уже умер , справятся и с вепсами. Главное следовать принципам ‘’миролюбивой политики’’- все для человека и во имя человека.
06.10.2022
«веліка россія», усіх не зловіш)
06.10.2022
Пора отправлять повестку в бункер. Перед законом все равны
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930