Знайсці
05.10.2022 / 18:462РусŁacБел

Мужчыну асудзілі да сямі гадоў калоніі за перадачу звестак і «захоўванне боепрыпасаў»

У Гродзенскім абласным судзе 51-гадовага мінчука Валерыя Барзенку асудзілі да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыма. Суддзя Віктар Сянько прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 і ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».

Барзенку прызналі вінаватым у тым, што ён накіраваў у тэлеграм-боты «дэструктыўных каналаў» інфармацыю пра свайго былога кіраўніка. Згодна з абвінавачаннем, размяшчэнне інфармацыі, атрыманай ад Барзенкі, пацягнула за сабой «іншыя цяжкія наступствы».

Таксама яго прызналі вінаватым у тым, што ён нібыта набыў і захоўваў боепрыпасы да наразной агнястрэльнай зброі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
8
0
Уладзімір/адказаць/
05.10.2022
Беспредельщики в мантиях. За что такой срок? 
Информацию про кого-то обнародовал ... Пару патронов завалялось в сарае ...
0
жыве/адказаць/
06.10.2022
Патроны взяли из вещь доков ,что бы дело сшить.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930