Знайсці
05.10.2022 / 18:43РусŁacБел

«Беларуснафта» да канца года пабудуе 33 электразаправачныя станцыі

Пра намер «Беларуснафты» да канца года пабудаваць 33 электразаправачныя станцыі на прэс-канферэнцыі расказаў начальнік упраўлення нафтапрадуктазабеспячэння РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» Юрый Ананчанка, перадае БелТА.

Паводле чыноўніка, на гэты момант у Беларусі працуюць 600 электразаправачных станцый, а да канца года будуць пабудаваныя яшчэ 33. 

Цяпер сярод іншага плануецца будаўніцтва двух электразаправак па браслаўскаму кірунку ў раёне Лагойска. Акрамя гэтага, на 2023 годзе запланавана будаўніцтва адной электрастанцыі ў Глыбокім.

Гаворачы аб аўтазаправачных станцыях «Беларуснафты», Юрый Ананчанка адзначыў, што яны размешчаныя па ўсёй тэрыторыі Беларусі. На дадзены момант у кампаніі 575 заправак, А да канца года плануецца ўвесці ў эксплуатацыю яшчэ 6 такіх аб’ектаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930