Знайсці
05.10.2022 / 18:323РусŁacБел

Затрымалі сябра затрыманага тыктокера-мільённіка, таксама прафесійнага спартоўца. Вінавацяць, што «глядзеў на пратэсты»

Дзянісу Хатылёву 20 гадоў. Хлопец гуляе ў хакей на траве на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Фота: сацсеткі

У дзесяць год яго заўважыў трэнер Аляксей Станілевіч і ўзяў трэніравацца ў юніёрскі клуб «Мінск».

Летась Дзяніс удзельнічаў у юніёрскім чэмпіянаце Еўропы ў якасці капітана нацыянальнай юніёрскай зборнай. А праз месяц ужо выступаў за нацыянальную зборную ў «дарослым» чэмпіянаце. Цяпер ён гуляе ў нацыянальнай камандзе і клубе «Мінск» пад 19 нумарам.

Хлопец у 2021 стаў адным з найлепшых бамбардзіраў юніёрскага Кубка Еўропы па хакеі на траве. 

ГУБАЗіК закідае яму тое, што ён «глядзеў на пратэсты ў жніўні 2020 года». Хлопец на відэа заяўляе, што ён бачыў на пратэстах. У допісе сцвярджаецца, што, «хутчэй за ўсё, ён абыдзецца адміністрацыйнай справай».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
33
0
Абу/адказаць/
05.10.2022
Шындзец. Неўзабаве - затрымалі знаёмага сябра затрыманага. Вінавацяць у тым, што жыў у краіне, дзе былі пратэсты.
05.10.2022
О, ...ть, так уся краіна "глядзела" на пратэсты 2020 калі не ўдзельнічала. Гэтыя поцы ўсе ж сапраўды жадаюць усю краіну праз турму правесьці
0
Никогда такого не было, и вот/адказаць/
05.10.2022
Акт запугивания оккупированного населения #100001
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930