Знайсці
05.10.2022 / 16:28РусŁacБел

У Мінску ўпершыню экспануюцца ілюстрацыі Марка Шагала да «Мёртвых душ»

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь упершыню экспануюцца ілюстрацыі Марка Шагала да паэмы Мікалая Гогаля «Мёртвыя душы» са збору Музея Марка Шагала ў Віцебску, пішуць vitbichi.by.

Для выставы ў сталіцы, прысвечанай 135-годдзю з дня нараджэння Шагала, музей Віцебска, роднага горада мастака, прапанаваў 40 афортаў.

Поўны цыкл «Мёртвых душ» складаецца з 96 аркушаў. На постсавецкай прасторы ён маецца толькі ў трох музеях — расійскіх Траццякоўскай галерэі, Эрмітажы і ў Беларусі — у Музеі Марка Шагала ў Віцебску, які атрымаў графіку ў дар ад спадчыннікаў у 1999 годзе.

Апошні раз афорты з цыклу «Мёртвыя душы», прычым у поўным аб’ёме, пакідалі фонды віцебскага музея і межы краіны шэсць гадоў таму. Шагалаўская графіка 1923-1925 гадоў, як расказала дырэктарка Музея Марка Шагала Ірына Воранава, тады экспанавалася ў Даўгаўпілскім Арт-цэнтры імя Марка Ротка (Латвія).

Вялікі выставачны праект аб’яднаў рарытэты са збору Белгазпрамбанка, фонду Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

У прыватнасці, экспануецца арыгінальная літаграфія Марка Шагала «Прычал дэ ла Турнэль» (1963 год) — ілюстрацыя да эсэ Жэрара Бауера «Плошча Грэў» у калекцыйным выданні «Погляды на Парыж» членаў Ганкураўскай акадэміі. Гэтая праца некалькі гадоў таму паступіла ў фонд гістарычнага музея ў рамках праграмы па вяртанні культурных каштоўнасцяў у Беларусь.

Выстава арыгіналаў Марка Шагала будзе працаваць у Мінску да 11 снежня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930