Знайсці
05.10.2022 / 16:03 12

Загінуў 22-гадовы прапагандыст БТ Андрэй Семчанка. Кім ён быў і што расказваў з экранаў?

Хлопец загінуў у выніку няшчаснага выпадку. 

Фота: сацыяльныя сеткі

Андрэй Семчанка нарадзіўся ў Гомелі. У 2021-м ён скончыў журфак БДУ па спецыяльнасці «Журналістыка міжнародная». 

Ва ўніверсітэце ён быў старастам групы, а таксама нейкі час займаў пасаду старшыні «Творчага саюза». 

Пасля выпуску з універсітэта хлопец пайшоў працаваць на БТ, магчыма, па размеркаванні.

У сваіх сюжэтах Андрэй Семчанка расказваў аб праблемах у краінах Захаду. Так, ён сцвярджаў, што Еўропа больш не можа сябе пракарміць і яе чакае голад і галеча. Насамрэч, узровень жыцця ў еўрапейскіх краінах вышэйшы, часам на парадак, чым у Беларусі.

«Ціхая раздражнёнасць уладаў тлумачыцца вельмі проста. У супермаркетах з паліц пачалі знікаць прадукты. Парушэнні лагістычных паставак і байкот урадавых мер б'юць, вядома, па звычайных грамадзянах», — запэўніваў ён у адным з сюжэтаў. 

Перыядычна Андрэй Семчанка браў каментары ў расійскіх і кітайскіх псеўдаэкспертаў, у якіх рознымі спосабамі дэманізаваліся дэмакратычныя краіны.

«Дзесяцігоддзі бязлітасных войн, сотні тысяч ахвяр, бамбардзіроўкі і разбурэнне эканомік, — казаў ён. — Для некаторых краін вайна — гэта трагедыя, але для Штатаў — гэта, хутчэй, лад жыцця».

Яшчэ Семчанка браў каментары ў персанажаў, якіх называў «замежнымі экспертамі». 

Так, напрыклад, у яго сюжэце быў упаўнаважаны па міжнародных справах партыі «Нямецкі цэнтр» Олівер.

«Ён вырашыў праверыць на трываласць легенду заходняй прапаганды аб Беларусі, прыехаў у нашу краіну і быў прыемна здзіўлены, — такое апісанне сюжэта з Оліверам. — Чыстыя вуліцы, прыязны народ, вялізны патэнцыял узаемадзеяння і інфармацыйная дзірка ў нямецкай інфапрасторы.

Куды больш Олівер здзівіўся, калі пачаў даведвацца пра злачынствы фашысцкага рэжыму на тэрыторыі Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны. Калі ён захацеў падзяліцца гэтай інфармацыяй праз нібы свабодную Вікіпедыю, быў забанены і выдалены. І чым большай агалосцы гісторыя аддавалася, тым больш над Оліверам згушчаліся хмары незадаволенасці палітыкаў».

Насамрэч, Вікіпедыю запаўняюць сотні тысяч людзей, а баняць толькі тых, хто змяшчае заведамую хлусню ці парушае тыя ці іншыя правілы. 

Вікіпедыя — свабодная недзяржаўная энцыклапедыя, аднак у ёй ёсць пэўныя правілы працы з данымі. Адзінкавы выпадак цэнзуры з боку адміністратара ў Вікіпедыі нельга выдаць за сістэматычнае ўтойванне гістарычнай праўды ў Германіі.

«Узімку брытанцам давядзецца рабіць выбар: галадаць ці змерзнуць, — казаў Семчанка ў іншым сюжэце.

— Сюды дадаць малаэфектыўныя антырасейскія санкцыі, максімальную за 50 гадоў інфляцыю (ужо большая за 10%), даражэюць як прадукты, так і камуналка з энерганосьбітамі. Песімісты жартуюць, што зімой брытанцы будуць рабіць выбар: галадаць ці змерзнуць. Несалодка даводзіцца малому і сярэдняму бізнэсу».

Па інфармацыі выдання «Позірк», Семчанка загінуў у выніку няшчаснага выпадку: ён прымаў ванну і яго стукнула токам з-за кароткага замыкання — працавала пральная машына.

Чытайце таксама: 

З журфака БДУ сышла дэкан — яна адлічвала студэнтаў пасля сутак

Шпакоўскі пераабуўся, смярдзючая Еўропа і Лукашэнка — гэта новы Вітаўт. Што там прапаганда нагаварыла за апошнія дні? 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
волетанутая / адказаць
05.10.2022
блін. а я ледзь не кожны дзень (а цяпер ледзь не кожную хвіліну) пытаюся - ну чаму я маленькай не здохла? а шанец жа быў...
голая железяка... 380V і ўсё такое
7
л - значит логика / адказаць
05.10.2022
какие заповеди? эти?:
1. Я Господь, Бог твой, [и бла-бла-бла] да не будет у тебя других богов пред лицом Моим.
2. Не делай себе кумира а скажите, пожалуйста, Ён
пунктик 1 не противоречит немножечко пункту 2?
0
Пожалуй / адказаць
06.10.2022
волетанутая, если продолжать аналогию с Ван Гогом, то это... автопортрет с отрезанным ухом? ПС У Губермана (который (для меня) знаменит тем, что придумал мумие, а потом уже гарики) есть "Прогулки вокруг барака", в которых он выступает в пяти ипостасях (наверное, потому что он сам себе он интереснее, чем его тюремные собеседники). А вы что-нибудь пишете в стол? У вас должно получиться.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30