Знайсці
05.10.2022 / 13:04 10

У сеціве жартам далучылі Калінінградскую вобласць да Чэхіі. Расія абурылася

Чэшскі дэпутат Еўрапарламента Томаш Здэхоўскі падзяліўся ў сябе ў твітары гумарыстычнай картай, створанай польскім інтэрнэт-карыстальнікам. Карта паказвае гіпатэтычны падзел Калінінградскай вобласці Расіі паміж Польшчай і Чэхіяй. Расіяне жартаў не ацанілі. 

Адзін з ананімных карыстальнікаў твітара апублікаваў у сваім акаўнце карту, якая дзяліла Калінінградскую вобласць на дзве часткі. Адна з іх належала Польшчы, а іншая — Чэхіі. Пад гумарыстычнай карцінкай быў подпіс: «Час падзяліць Калінінград так, каб у нашых братоў-чэхаў нарэшце быў выхад да мора».

Інтэрнэт-карцінка стала набіраць папулярнасць, ёй дзяліліся нават чэшскія палітыкі. Еўрадэпутат Томаш Здэхоўскі напісаў: «Як жа тут не любіць палякаў?»

Чэхі масава падхапілі ідэю і сталі спасылацца на нядаўна праведзеныя ва Украіне псеўдарэферэндумы. Яны нават стварылі профіль «новай тэрыторыі» ў твітары.

«Сардэчна запрашаем у афіцыйны профіль горада Královec. Пасля паспяховага рэферэндуму 97,9% жыхароў Калінінграда вырашылі аб'яднацца з Чэхіяй і перайменаваць Калінінград у Královec», — гаворыцца ў паведамленні.

«Рэферэндум» правёў у сваім профілі Томаш Здэхоўскі — ён спытаў у ім, ці павінен Калінінград быць польска-чэшскім, даўшы на выбар толькі два адказы: «так» і «адназначна так».

Ёсць таксама жартаўлівыя карцінкі міністра замежных спраў Чэхіі з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.

Еўрадэпутат Здэхоўскі нагадаў, што Калінінград быў заснаваны ў гонар чэшскага караля Пржэмысла Отакара II.

Але многія расійскія шавіністычныя інтэрнэт-парталы ўспрынялі жарт сур’ёзна. Партал EurAsia Daily вельмі сур'ёзна паставіўся да сатырычнага допісу палітыка. EurAsia Daily апублікаваў артыкул з абурэннем, дзе апісвае «сумнеўную ідэю» правядзення рэферэндуму аб падзеле Калінінградскай вобласці.

Жарт пачаў жыць сваім жыццём, і сур’ёзнае абурэнне расіян паказала, наколькі нізкі інтэлектуальны ўзровень у тамтэйшых прапагандыстаў.

Еўрадэпутат Здэхоўскі таксама адзначыў, што расіяне ставяцца да сябе занадта сур'ёзна, як у пытаннях палітыкі, так і ў міжнародных адносінах. Ён заявіў, што «трэба паказаць Маскве, што яны не баяцца яе і яе пагроз, і гатовыя падтрымаць Украіну ў яе барацьбе за вяртанне ўсіх яе тэрыторый».

Таксама палітык дадаў, што Расія павінна моцна пераасэнсаваць свае дзеянні на міжнароднай арэне.

Акрамя таго, у інтэрнэце была створаная петыцыя пра анексію Калінінграда Чэхіяй, каб паказаць, наколькі абсурдныя псеўдарэферэндумы на акупаваных тэрыторыях Украіны. 

«Як паказала нам Расія ў Крыме, а цяпер паказвае на ўсходзе Украіны, цалкам нармальна ўвайсці на тэрыторыю замежнай дзяржавы, абвясціць там рэферэндум, а затым анексаваць яе», — пішуць аўтары петыцыі.

«Падчас свайго існавання горад належаў Прусіі, Польшчы, Германіі, а цяпер і Расіі. Мы мяркуем, што Расія занадта доўга гуляла з Калінінградам, і прыйшоў час зноў аддаць яго ў новыя рукі. І паколькі горад быў заснаваны ў гонар чэшскага караля, ён павінен перайсці ў рукі законнага ўладальніка», — пераконваюць аўтары петыцыі.

«У нас ёсць унікальная магчымасць пашырыць тэрыторыю Чэхіі і, нарэшце, атрымаць доступ да мора. Таму мы патрабуем ад урада Чэшскай Рэспублікі адправіць чэшскіх салдат у Калінінград, абвясціць там рэферэндум, які завершыцца вынікам 98 адсоткаў за далучэнне да Чэхіі, а затым анексаваць Калінінград», — гаворыцца ў жартаўлівай петыцыі.

«Якая яшчэ чэшская віза ў Калінінград?»

«Як напісана ў Бібліі, калі чэхі хочуць Калінінград, няхай ён будзе ў іх…»

«Непераможны Чэшскі флот. Не прайграў яшчэ ніводнай марской бітвы»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Yuri / адказаць
05.10.2022
Ну и Карелия цэ Финляндия, пора историческую справедливость восстановить.
0
Волшебник / адказаць
06.10.2022
Yuri, а Смоленск белорусский город издавна
1
Пціч / адказаць
06.10.2022
Прусы балцкія народы, сцяг павінны быць жоўта-зялёна-чырвоны, было б справядліва. Галоўны горад Караляўчус. А так атрымаўся жарт невука...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30