Знайсці
05.10.2022 / 09:58 7

Анджаліна Джалі абвінаваціла Брэда Піта ў хатнім гвалце

Справа тычыцца інцыдэнту 2016 года на прыватным самалёце, калі Піт нібыта прымяніў гвалт у дачыненні да Джалі і іх дзяцей. Акцёр спрабаваў прымусіць жонку падпісаць пагадненне аб неразгалошванні гэтых дэталяў, сказана ў іску.

Фота: АР

Амерыканская актрыса Анджаліна Джалі падала сустрэчны іск аб хатнім гвалце супраць свайго былога мужа Брэда Піта ў рамках разгляду справы аб продажы вінакурні, піша «РБК» са спасылкай на The New York Times.

Адвакаты актрысы паведамілі суду, што перамовы аб продажы долі Джалі ў вінакурні сарваліся, бо акцёр запатрабаваў, каб яна падпісала «пагадненне аб неразгалошванні, якое <…> забараняла б ёй казаць па-за судом пра фізічны і эмацыйны гвалт Піта над ёй і іх дзецьмі».

У іску апісваюцца дэталі канфлікту, які адбыўся ў верасні 2016 года. Тады Піт і Джалі ляцелі з Францыі ў Каліфорнію на прыватным самалёце разам з шасцярымі дзецьмі. «Піт прыдушыў аднаго з дзяцей і ўдарыў другога па твары», а таксама «схапіў Джалі за галаву і патрос яе», сказана ў іску. Таксама ў заяве гаворыцца, што ў нейкі момант Піт абліў Джалі півам, а пасля дзяцей — півам і чырвоным віном.

Джалі падала на развод са сваім мужам праз некалькі дзён пасля здарэння. Гэта адбылося праз два гады пасля ўступлення ў шлюб.

Сам Піт прымяненне гвалту да дзяцей адмаўляў.

У снежні 2018 года акцёры заключылі пагадненне аб апецы над дзецьмі, яго дэталі невядомыя.

Джалі ўжо спрабавала дабіцца расследавання інцыдэнту, аднак ва ўзбуджэнні справы актрысе адмовілі.

Нядаўна акцёр Джоні Дэп выйграў суд у сваёй былой жонкі. Яна таксама абвінавачвала яго ў хатнім гвалце. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Тодар / адказаць
05.10.2022
Значыцца будзе прасiць у Пiта грашау'я падкiнуць шматдзетнай мамцы....)))
0
Сьвет паралельны / адказаць
05.10.2022
Вазьмі што бамонд той, што калгас гэты, ніякай розьніцы, бабы яны й там і там бабы. А вось спытаць бы, яна хоць раз боршч Піту зварыла калі ?
0
антисвета / адказаць
06.10.2022
Сьвет паралельны, сёння ўзяла сабе пакецік кнор пад назвай "боршч з сухарыкамі"
а што рабіць? ён жа мне ніколі не зварыць боршч... ды й не трэба

п.с. яму боршч рэгулярна вару, бо гэта яго любімая ежа
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31