Знайсці
04.10.2022 / 21:06РусŁacБел

Мінюст пазбавіў ліцэнзій яшчэ некалькіх адвакатаў

Права на працу страцілі больш за дзясятак адвакатаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства. 

Фота ілюстрацыйнае

Алена Грыбок, Сяргей Кішынёў і Дзмітрый Міроненка нібыта не могуць выконваць абавязкі адвакатаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.

Таксама было прынята рашэнне аб няпоўнай адпаведнасці патрабаванням заканадаўства Ігара Важдаева і Сяргея Краснова з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў.

Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці таксама вырашыла, што дзеянне ліцэнзій у дачыненні да Віктара Балотава, Вольгі Балотавай, Наталлі Малахавай, Юліі Мядзведзевай можа быць спынена за здзяйсненне правін, «несумяшчальных са званнем адваката».

Дзеянне ліцэнзій у дачыненні да Генадзя Уласенкі, Паўла Кулажанкі, Вікторыі Нячай, Ганны Паўлюк і Таццяны Саўчанка спынена ў сувязі з «недастатковай кваліфікацыяй».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930