Знайсці
04.10.2022 / 19:12РусŁacБел

Дваім пацярпелым у аварыі аўтобуса «Варшава — Мінск» пад Фаніпалем давялося рабіць аперацыі

Пра сітуацыю з пацярпелымі падчас аварыі аўтобуса расказаў намеснік галоўнага ўрача па хірургіі Мінскай клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Ігар Шыманскі.

Фота: t.me/dzr_by

Як адзначыў спецыяліст,

«у аднаго з двух пацярпелых стан цяжкі. У яго была траўма ніжніх канечнасцяў і брушной поласці. Ён будзе знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх».

Як паведамлялася раней, усяго ў выніку ДТЗ пацярпелі 15 чалавек, 8 з іх былі шпіталізаваныя ў мінскія клінікі, астатнія атрымалі меддапамогу на месцы. Усяго ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі была аказаная меддапамога 7 пацярпелым.

У бальніцу брыгадамі хуткай медыцынскай дапамогі былі дастаўленыя шэсць чалавек, яшчэ адна пасажырка звярнулася ў бальніцу самастойна.

Сярод тых пацярпелых, якія звярнуліся ў БСМП, дзяцей няма, усе пацыенты дарослага ўзросту, два з іх — жыхары Германіі.

Раніцай 4 кастрычніка непадалёк ад Фаніпаля адбылася аварыя, у якой аўтобус міжнароднага рэйса «Варшава — Мінск» сутыкнуўся з пагрузчыкам, пасля чаго яго адкінула на легкавы аўтамабіль. Паводле папярэдніх звестак, у гэтым аўтобусе знаходзіліся два кіроўцы і 61 пасажыр.

Чытайце таксама:

Сурʼёзная аварыя здарылася на Р1: аўтобус у кювеце, 15 чалавек пацярпелі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
14
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930