Знайсці
04.10.2022 / 14:4613РусŁacБел

«Былі халопамі, сталі рабамі». Ала Пугачова адказала на крытыку

Вядомая спявачка Ала Пугачова, якая стала аб'ектам нападак прапагандыстаў, адказала крытыкам.

Яна апублікавала ў інстаграме пост з наступным тэкстам:

«Божа мой! Якое шчасце, што мяне ненавідзяць тыя людзі, якіх я заўжды цярпець не магла. Калі б я ім падабалася, гэта азначала б, што я спявала і жыла дарэмна. Прычына ясная. Хай скрыгочуць зубамі. БЫЛІ ХАЛОПАМІ, СТАЛІ РАБАМІ».

Каму менавіта Пугачова адрасавала свае словы, з паведамлення незразумела.

Нядаўна стала вядома, што спявачка з дзецьмі з’ехала з РФ. Напярэдадні яна выступіла з заявай пра тое, што цалкам падтрымлівае свайго мужа Максіма Галкіна, якога ў Расіі абвясцілі інаагентам і папрасіла і сябе запісаць у гэтыя шэрагі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Астрея/адказаць/
05.10.2022
ах арлакина арлакина, яна ніколі ня сыйдзе са сцэны, нават калі памрэ. Ёсьць такая прывілея ў пэўнага кола творцаў, мастакоў, спевакоў, і т.д. Такі пантэон, у якім і яе імя. Гэта, як Мэрылін Манро, напрыклад, Эдіт Піаф, Фаіна Ранеўская, Марлен Дітріх, Стэфанія Станюта... Яны заўжды на сцэне, яны вечныя.
1
Жалкие мерзавчики в РФ зняли з усіх радіоефірів Аллу Пугачову/адказаць/
05.10.2022
У РФ Аллу Борисівну Пугачову зняли з усіх радіоефірів після її відїзду з країни. Як повідомляють росЗМІ, на "Русском радио" заявили, що її пісень немає вже дуже давно. Аргументували це нібито тим, що зірка багато років не випускає свої композиції.
3
а я что - тоже имею нейкага Максима?)/адказаць/
05.10.2022
Пожалуй, это что сейчас - было? типа сарказм? так слабенький какой-то. "надо жестче" - як той казаў)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера