Знайсці
04.10.2022 / 12:3116РусŁacБел

Лукашэнка ўпершыню прызнаў удзел Беларусі ў вайне ва Украіне

Аляксандр Лукашэнка ўпершыню публічна прызнаў, што Беларусь бярэ ўдзел у «спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне». Ён выкарыстаў гэты прыдуманы ўладамі Расіі эўфемізм, каб не казаць слова «вайна». Сваю заяву ён зрабіў на нарадзе па пытаннях ваеннай бяспекі ў Мінабароны Беларусі 4 кастрычніка. Яго словы перадае дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 4 кастрычніка. Скрыншот

«Што тычыцца нашага ўдзелу ў спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне, мы ўдзельнічаем там. Мы гэтага не хаваем. Але мы нікога не забіваем. Мы нікуды не пасылаем сваіх вайскоўцаў. Мы не парушаем свае абавязкі», — заявіў кіраўнік беларускай адміністрацыі.

«Наш удзел у тым, каб не дапусціць распаўсюджвання гэтага канфлікту на тэрыторыю Беларусі, па-першае. Па-другое, не дапусціць нанясення ўдару па Беларусі пад прыкрыццём спецыяльнай ваеннай аперацыі з боку Польшчы, Літвы і Латвіі. Як я казаў, у спіну рускім страляць ніхто не будзе з тэрыторыі Беларусі. Вось наш удзел», — сказаў ён.

Лукашэнка таксама заявіў, што Украіна «сама правакуе на мяжы». Паводле яго словаў, суседняя краіна сцягнула да беларускай граніцы да 15 тысяч ваеннаслужачых, ажыццяўляе там інжынернае абсталяванне блокпастоў і агнявых пазіцый.

«Не проста забарыкадзіравалася, а пабудавала сцяну. Пастаянна вядзе аптычную, радыёэлектронную, радыётэхнічную разведку нашай тэрыторыі, войскаў, аб'ектаў. Часцяком з парушэннем сваімі беспілотнікамі лініі дзяржаўнай мяжы. І ў той жа час перажываюць і парацца наконт таго, «ах, як бы Беларусь не ўступіла ў вайну». І пастаянна правакацыі на граніцы», — сказаў Лукашэнка.

Ён прагназуе далейшую эскалацыю канфлікту. «У найбліжэйшы час не трэба чакаць зніжэння напружанасці. Наадварот, Расія нарасціць намаганні ў спецыяльнай ваеннай аперацыі. Захад у сваёй вайне з ёй будзе імкнуцца яшчэ больш узбройваць Украіну», — мяркуе ён.

У той жа час Лукашэнка «ўпэўнены, што ў Беларусі няма неабходнасці аб'яўляць мабілізацыю», — цытуе яго БелТА.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
33
Ха-ха
18
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
74
1
КАК БИЛЛ КЛИНТОН/адказаць/
04.10.2022
«Я экспериментировал с марихуаной раз или два, и мне она не понравилась. Я не вдыхал ее и не пробовал».

«Что касается нашего участия в специальной военной операции в Украине, мы участвуем там. Мы этого не прячем. Но мы никого не убиваем. Мы никуда не посылаем своих военных. Мы не нарушаем свои обязательства».
https://nashaniva.com/ru/300409

0
Янка-музыка/адказаць/
05.10.2022
Адзін таксама спачатку казаў што "іх там нет". А потым прызнаўся, што "іхтамнеты" там былі. У гэтага тая самая песьня! Спачатку: мы не суагрэсары, потым: удзельнічаем, але нікога не забіваем, далей будзе: забілі некаторых, але яны самі былі вінаватыя! Які сорам, выдавалася дарослыя людзі, а не!
0
Яна і ёсць/адказаць/
05.10.2022
Пачвара
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930