Знайсці
04.10.2022 / 09:43РусŁacБел

У Верхнядзвінскім раёне на мяжы з Латвіяй заблукалі шэсць егіпцян

2 кастрычніка ратавальнікам паступіла паведамленне, што паблізу в. Канчаны заблукалі шэсць замежнікаў.

 Мясцовасць, дзе вяліся пошукі, — багністая з глыбокімі каналамі з вадой.

— Мы ішлі па мясцовасці і пастаянна клікалі, яны адклікаліся, з кожным разам іх галасы чуліся ўсё выразней. Праз непрацяглы час мы ўбачылі шасцярых мужчын, аднаму патрабавалася дапамога медыкаў, — распавёў выратавальнік.

Замежных грамадзян вывелі з балота, аднаго з іх шпіталізавалі. Астатніх перадалі супрацоўнікам Полацкага памежнага атрада.

Тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДом» дадае, што заблукалі грамадзяне Егіпта.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера