Знайсці
04.10.2022 / 08:473РусŁacБел

Экстрэмісцкімі матэрыяламі прызналі розныя сувеніры з міжнародных пасылак

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі сувеніры, майкі, друкаваную прадукцыю, якія перасылаліся ў міжнародных паштовых адпраўленнях. Іх пералік з'явіўся ў рэспубліканскім спісе так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Напрыклад, цяпер у спісе экстрымісцкіх матэрыялаў значыцца паштоўка з выявай слімака з дзяўчынкай на спіне, на паштоўцы надпіс — «Там жыццё рай, дзе свабоды край»;

нашыўкі з «выявай палос бела-чырвона-белага колеру»;

каляндар, які змяшчае надпіс «Не маўчы па-беларуску»;

бранзалеты з «выявамі палос бела-чырвона-белага колеру і надпісам «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!»;

налепка, якая «змяшчае выяву палос бела-чырвона-белага колеру»;

налепка, якая «змяшчае малюнак вершніка на чырвоным фоне на кані з мячом і шчытом у руках»;

«адрэз тканіны, якая змяшчае выяву палос бела-чырвона-белага колеру і вершніка на кані з мячом і шчытом у руках у цэнтры паласы чырвонага колеру»;

світшот чорнага колеру, які змяшчае выяву чырвонага герба з шэрым катом у кароне, ля лап якога ляжыць меч і шчыт з крыжам і надпіс «Кусь за Беларусь»;

«выраб, які змяшчае выяву вершніка на кані з мячом і шчытом у руках на фоне чырвонага шчыта і надпіс «Хопіць піць — трэба жыць!»;

«часопісы з коміксамі «Казкі-Краскі» і шмат што іншага.

Верагодна, гаворка ідзе пра рэчы, вынятыя з міжнародных пасылак.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
78
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
51
2
Бусел/адказаць/
04.10.2022
"...Верагодна, гаворка ідзе пра рэчы, вынятыя з міжнародных пасылак." НН, гэта фэйк ці гэта праўда? Што вам замінае падаць копію пастановы суду?
https://nashaniva.com/300395
0
Не маўчы па-беларуску/адказаць/
04.10.2022
Надпіс “Не маўчы па-беларуску”, выява Пагоні і інш. прызнаны лукашыстамі як “экстрэмісцкія” - што гэта, калі не генацыд беларусаў і ўсяго беларускага?!
0
Чмобик/адказаць/
04.10.2022
Нет предела дури, сумашествию, беспределу, деградации власти лукашенко. Дурь и деградация власти одинакова, как в Африке, России, так и в Беларуси.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930