Знайсці
04.10.2022 / 08:13РусŁacБел

ISW: Украінцы выціскаюць былыя найлепшыя расійскія часткі на ўсходзе і на поўдні

Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) у штодзённай зводцы пацвярджае, што ўкраінская армія пашырае зону кантролю і на паўночным усходзе, на кірунках да Крамянной і Сватава, і ў Херсонскай вобласці. Пры гэтым амерыканскія аналітыкі асабліва адзначаюць, што ў гэтых рэгіёнах украінцам супрацьстаяць часткі, якія раней лічыліся аднымі з найлепшых у расійскай арміі.

«Расійскія групоўкі ў Херсонскай вобласці і на Ліманскім фронце ў вялікай меры складаліся з частак, якія да вайны лічыліся аднымі з найлепшых канвенцыянальных баявых частак Расіі», — пішуць амерыканскія аналітыкі. Гаворка ідзе пра 144-ю гвардзейскую мотастралковую дывізію ў выпадку з Ліманам і 76-ю гвардзейскую паветрана-дэсантную дывізію ў выпадку з Херсонскай вобласцю.

ISW, абапіраючыся на паведамленні расійскага генштаба, расійскіх вайскоўцаў блогераў, звесткі з украінскіх крыніц, вынікі геалакацыі здымкаў і відэа, піша, што ўкраінцы пашыраюць зоны кантролю на ўсход ад Купянска, Баравой, Лімана, набліжаючыся да гарадоў Крамянная і Сватава і дарогі, што іх злучае.

Аналітыкі пацвярджаюць ISW і інфармацыю аб прарыве ўкраінцаў на поўначы Херсонскай вобласці.

«Поспехі ўкраінцаў у Херсонскай вобласці б'юць па і без таго ўжо нестабільнай расійскай інфармацыйнай прасторы. Чыноўнікі расійскіх акупацыйных адміністрацый усё больш абвінавачваюць выведку NATO ў тым, што яна выкрывае слабасці расійскай абароны ў Херсонскай вобласці, і заклікаюць расійскія сілы рыхтавацца да вулічных баёў і будаваць новыя лініі абароны», — піша ISW, спасылаючыся пры гэтым на тэлеграм-канал чыноўніка «ДНР» Данііла Бяссонава.

У зводцы ўкраінскага генштаба на раніцу 223 дня вайны, звяртае ўвагу BBC, не згадваюцца населеныя пункты, паведамленнямі аб прасоўванні ў раёне якіх у апошнія суткі была поўная благасфера: напрыклад, вёска Дудчаны на беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці або вёска Шыйкоўкі на шляху да горада Сватава.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
60
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930