Знайсці
03.10.2022 / 23:061РусŁacБел

СМІ: Улады Украіны гатовыя ўзгадняць з ЗША цэлі ў выпадку атрымання ракет ATACMS для HIMARS

Улады Украіны папрасілі ЗША перадаць ракеты ATACMS з далёкасцю палёту каля 200 міль (300 кіламетраў) пры ўмове, што яны будуць узгадняць з Злучанымі Штатамі цэлі нанясення ўдараў гэтай зброяй. Пра гэта паведамілі крыніцы тэлеканала CNN.

Устаноўка HIMARS з ракетамі ATACMS. Фота ілюстрацыйнае

Адзначаецца, што такая празрыстасць фактычна дае ЗША права вета і дае магчымасць пераканаць Адміністрацыю прэзідэнта Злучаных Штатаў Джо Байдэна, што ўдары па расійскай тэрыторыі гэтай зброяй наносіцца не будуць. Бо ЗША асцерагаюцца, што нанясенне Украінай удараў па тэрыторыі Расійскай Федэрацыі можа прывесці да эскалацыі вайны.

У канцы верасня крыніцы Reuters паведамілі, што Злучаныя Штаты рыхтуюць новы пакет узбраенняў на суму 1,1 млрд даляраў у якасці дапамогі Украіне. Гэты пакет, па звестках агенцтва, уключае ў сябе пускавыя ўстаноўкі HIMARS, спадарожныя боепрыпасы, розныя тыпы сістэм барацьбы з беспілотнікамі і радыёлакацыйныя сістэмы, а таксама запасныя часткі, навучанне і тэхнічную падтрымку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Мойша/адказаць/
04.10.2022
Пакуль Украіна не атрымае магутныя ракеты ад ЗША марыць пра перамогу можна будзе толькі ў сацыяльных сецівах.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930