Знайсці
03.10.2022 / 17:351РусŁacБел

ГУБАЗіК змусіў затрыманага інжынера ў наручніках зубачысткай здзіраць беларускі сцяг на карціне

Вадзім Крук працуе інжынерам па ахове інфармацыі і публікуецца ў літаратурных часопісах.

Вадзім Крук. Фота: сацсеткі

На апублікаваным ГУБАЗіК відэа мужчына зубачысткай цягам паўхвіліны зацірае бела-чырвона-белы сцяг на карціне. Таксама ён кажа, што «адміністраваў дваровы чат» і «ўдзельнічаў у пратэсце».

Скрыншот з відэа: Вадзіма змусілі зубачысткай здзіраць беларускі сцяг на карціне

Затрыманым аказаўся Вадзім Крук — 34-гадовы інжынер па ахове інфармацыі з Мінска.

На апублікаваным відэа лукашысты пытаюць у Вадзіма, колькі ён зарабляе. Ëн кажа, што меў «зарплату чатыры тысячы рублёў». Гэта часты момант на відэа ГУБАЗіКа: сілавікі вымушаюць арыштаваных казаць, колькі яны зарабляюць. Магчыма, для іх гэта важны момант, бо яны самі робяць сваю справу выключна дзеля грошай і ім незразумела, чаму арыштаваныя «з жыру шалеюць», маючы такія высокія даходы. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
70
0
Не за гарамi/адказаць/
03.10.2022
Чырвоным будуць на белым пiсаць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930