Знайсці
03.10.2022 / 16:59РусŁacБел

«Газпрам»: Уцечкі з пашкоджаных «Паўночных патокаў» спыніліся

Уцечкі газу з пашкоджаных газаправодаў «Паўночны паток — 1» і «Паўночны паток — 2» спыніліся, ціск стабілізаваўся, паведаміў «Газпрам».

Фота: Guardia Costera Sueca viá AP, Archivo

Цяпер кампанія зніжае ціск у адной з нітак «Паўночнага патоку — 2», адпампоўваючы газ, які знаходзіцца ў трубе.

«Калі будзе прынятае рашэнне пра пачатак паставак па нітцы B «Паўночнага патоку — 2», прыродны газ будзе загружаны ў газаправод пасля праверкі цэласнасці сістэмы і пацвярджэння такой магчымасці нагляднымі органамі», — паведамілі ў «Газпраме».

Выбухі на магістралях газаправодаў «Паўночны паток — 1» і «Паўночны паток — 2» былі зафіксаваныя 26 верасня. Аператар газаправодаў Nord Stream AG адразу ж заявіў пра беспрэцэдэнтныя разбурэнні. Усяго спецыялісты выявілі пяць уцечак на газаправодах «Паўночны паток».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031