Знайсці
03.10.2022 / 13:498РусŁacБел

Чыж напісаў заявы на свайго сына і нявестку

Як стала вядома «Нашай Ніве», надламаны і памілаваны Юрый Чыж па выхадзе з СІЗА напісаў заявы ў органы на сваіх бліжэйшых сваякоў — сына і яго жонку. Незадоўга да пасадкі на нявестку быў перааформлены шыкоўны дом у Драздах. 

Юрый Чыж выйшаў на волю на пачатку верасня, правёўшы ў СІЗА паўтара года па да канца не ясных абвінавачваннях.

У бізнэс-колах лічылася, што яго кашмарылі за нейкія таямнічыя мільёны, заробленыя, калі «пёрла» нафта, а ў наступным утоеныя. 

Фармальнай прычынай стаў працяг разборак з Япрынцавым-Чукісавым. Чыжу прыйшлося выкручвацца з пагашэннем доўгу пад пагрозай канфіскацыі дома ў Лагожаску. 

Канец гісторыі пра судовых выканаўцаў і Чыжа: былы алігарх прызнаў доўг, а разлік правялі па хітрай схеме

Пасля гэтай аперацыі Чыж падаў хадатайніцтва аб памілаванні і, пасля некалькіх месяцаў чакання, атрымаў станоўчае рашэнне. 

Вось толькі, выйшаўшы на волю, Чыж вырашыў не спыняць сваіх адносін з органамі крымінальнага пераследу. 

Як расказалі «Нашай Ніве» работнікі «Трайпл», Юрый Чыж напісаў заявы на свайго сына і нявестку. 

«Што там у іх адбываецца не разбярэш з адлегласці. Але Чыж і да пасадкі амаль разарваў адносіны з сынам і падазраваў яго ў нейкай здрадзе. Цяпер вось вырашыў гэта аформіць заявамі. Сэнс у тым, што ў яго нібыта нешта скралі ці падманулі», — сказаў нам работнік «Трайпл». 

Вядома, што Чыж перапісаў на нявестку свой дом у Драздах незадоўга да сваёй пасадкі, на фоне множных судоў, у якіх былыя партнёры і контрагенты патрабавалі з Чыжа выплат па даўгах. 

Былы дом Чыжа ў Драздах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
30
Ха-ха
108
Ого
5
Сумна
7
Абуральна
8
0
Хворбз/адказаць/
03.10.2022
Справка,Чиж, по сравнению с другими нуворишами, является просто бомжом.
https://nashaniva.com/300332

04.10.2022
Тт, а жыхароў куды дзенеце? тым больш цэлую нобелеўскую лаурэатку

бачыць бог, як мне не падабаецца гэта халабуда - будынак сапраўды пачварны ў архітэктурным плане (у адрозненне ад кемпінскага - той норм), але куды вы падзенеце жыхароў?
таму марыць можна, але... ці вы хочаце, як ва Украіне? трах-бабах, і няма дома
0
Железный Дровосек /адказаць/
09.10.2022
Один колхозник при помощи другого колхозника изуродовали Минск. Они здесь чужие оба. Тут хороший пример—первый пошёл. Как там английская пословица—«мельница Господня мелет медленно,но очень мелко». Придёт время и для второго колхозника.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930