Знайсці
03.10.2022 / 09:4919РусŁacБел

Карпянкоў пра апазіцыю: Шалёныя сабакі, якія заслугоўваюць толькі аднаго — смерці

Камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў у праграме «Тыдзень» на СТБ з Рыгорам Азаронкам расказаў пра сваё бачанне апазіцыі і выказаў стаўленне да яе.

Азаронак спытаў у Карпянкова пра апанентаў улады ў сваёй манеры: «Яны першапачаткова такімі былі, нашы апаненты, ці яны за мяжой пад камандай спецслужбаў заходніх проста дэградавалі да адкрытых нацыстаў і вар'ятаў?»

Карпянкоў адказаў, што «яны ашалелі і дэградавалі на фоне ўсяго таго, што адбываецца».

«Д'ябальшчына, рэальна. Бо ўсе сімвалы, якія там ёсць, сатанінскія. І ў іх настолькі ўсяліўся д'ябал, што… Вось ёсць фільм «Шалёныя сабакі». Рэальна шалёныя сабакі, якія заслугоўваюць толькі аднаго — смерці», — адказаў Карпянкоў.

Ён звязаў апазіцыянераў з нацыстамі і калабарантамі ў мінулых войнах.

«Не выключаем, што ёсць і нашчадкі тых, якія немцаў сустракалі ў Першую сусветную, у Другую сусветную. Служылі ім. <> І сваякі іх ім прыслужвалі. Усё гэта, канечне, ёсць, яно захоўвалася. Мы, людзі, стараліся ў гэтай сітуацыі ім дараваць — як кажуць, сын за бацьку не адказвае. Аказваецца, адказвае, і яшчэ як. І яны, аказваецца, чакалі свайго моманту, каб сябе праявіць. І ўсе гэтыя вар'яцтвы, якія яны цяпер заяўляюць, што яны прыйдуць і нешта зробяць…»

Прайшоўся Карпянкоў па сваіх былых калегах, якія ўсталі на бок народа падчас пратэстаў.

«Яны — гэта звар'яцелыя, ім там плацяць, ім гэта цяпер трэба, таму што без гэтага яны не будуць атрымліваць сваёй узнагароды. І яны павінны сваю ўзнагароду пацвердзіць. Бо я ведаю асобных герояў, пагоны насілі, гэта былі баязліўцы. Ён на заданне едзе, у яго з рук усё сыплецца. Там байцы б'юцца, кагосьці скручваюць, ён уцякае з тэлефонам і ў гэты час выклікае дапамогу, не ўдзельнічаючы ў сілавым затрыманні або абясшкоджванні злачынцы. І яны цяпер там сядзяць і на камеру заяўляюць. Я вельмі добра іх ведаю. Добра, што такія там знаходзяцца. Яны нічога не зробяць. Гэта проста баязліўцы, хлусы і здраднікі», — сказаў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Казбек/адказаць/
03.10.2022
Ну да ну да, Вы предлагаете с пустыми руками выйти против вооруженных бандитов? Вы даже дома не остаетесь, чтобы бастовать. Тихановская за границей. Да, это правда. Вы за то, чтобы она вернулась и ее сразу посадили в тюрьму? Или в этой ситуации ее активность полезна? Прежде, чем вспоминать опы, подумайте. О себе. На что способны Вы лично. Не исключено, Вы способны на подвиг. Но Вас просто убьют. Предлагайте!
0
Непупкин/адказаць/
04.10.2022
Ну да ну да, вам, лукаботы, главное всех дерьмом накрыть. Позняк был плохой - белорусский язык хотел, Шушкевич плохой - не от земли был, Латушко плохой - бывший чиновник, Бабарыко плохой - пан и банкир, Тихановская плохая - гранты за границей берет. Вас, лукаботы, уже давно распознали в чатах. Чем больше вы тут гавкаете, тем больше вас ненавидят и готовятся вас судить.
25.09.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера