Знайсці
02.10.2022 / 23:151РусŁacБел

У футбаліста праблемы з плячом узніклі, магчыма, з-за брэкетаў

26-гадовы галкіпер барысаўскага БАТЭ Дзяніс Шчарбіцкі, які перанёс чарговую аперацыю на плячы, расказаў пра свае траўмы і працэс рэабілітацыі. Ён мае праблемы з плячамі з 2014 года, але магчымая прычына цяперашніх праблем незвычайная.

5 гадоў, з 2015-га па 2020-ы, плечы Шчарбіцкага не непакоілі. А ў 2019-м стала балець левае, хоць раней меў праблемы з правым. А вінаватыя, магчыма, зубныя брэкеты, як ён сам сказаў у размове з юцюб-каналам «Футболка Козел».

— Для мяне была новай інфармацыя пра ўплыў чэрапна-мазгавых траўмаў на далейшае аднаўленне і наогул існаванне людзей. Аказваецца, нават лёгкая чэрапна-мазгавая траўма цягне за сабой наступствы, не кажучы пра складаныя. З гэтым ты сутыкаўся калі-небудзь?

— З чэрапна-мазгавой траўмай я не сутыкаўся, але ў Германіі вось, што даведаўся.

Я ж насіў брекеты, і магчыма, у мяне пайшла нагрузка на шыйны аддзел. І таму, магчыма, у мяне нестабільным стала плячо.

Я рабіў зубы для таго, каб якраз усё добра было. Правільны прыкус павінен быць. І мне ў Германіі сказалі: рабі, рабі брекеты. Рабі свой прыкус нармальным, таму што гэта дрэнна, калі ў цябе сківіцу з ніжнімі зубамі закрывае верх. Я ў той жа момант зрабіў брекеты, панасіў іх у 2019 годзе…

— Панасіў і потым у той жа Германіі сказалі, што не трэба?

— Я проста кажу, што дробязяў не бывае, і ёсць магчымасць, што ў мяне ад шыйнага аддзела нестабільнасць пайшла ў плечы. Мне ўжо зрабілі аперацыю, а потым я спытаў, чаму не тое плячо. У мяне правае было 5 гадоў таму, яно мяне наогул не турбуе, я згуляў столькі гульняў.

Чаму цяпер левае? І сказалі, маўляў, тут ніхто не ведае напэўна: магчыма, адна з прычын — зубы.

Магчыма, нейкі дысбаланс паміж правым і левым плячом, таму што правае ў мяне ўжо аперыравана было. Але я 5 гадоў наогул пра яго забыўся, нічога не адчуваў. Гэта значыць тут гадаць можна вельмі доўга.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
03.10.2022
бывае і горш
bigpicture.ru/tragicheskaya-istoriya-loren-vasser-kotoraya-lishilas-nog-posle-ispolzovaniya-tamponov/
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера